Вывяржэнне заснежанай Этны 25 лістапада. Фота: AP Photo/Etnawalk, Giuseppe Di Stefano

Вывяржэнне заснежанай Этны 25 лістапада. Фота: AP Photo/Etnawalk, Giuseppe Di Stefano

Сёння заснежаная гара зноў выкідае ў неба слупы разагрэтай лавы. 

Вулкан размешчаны на італьянскім востраве Сіцылія недалёка ад горада Катанія.

На гэтым тыдні аэрапорт Катаніі быў часова закрыты праз вывяржэнне вулкана, які выкінуў шмат попелу на навакольную тэрыторыю, акрамя таго, былі ўведзеныя абмежаванні на кіраванне аўтатранспартам.

Этна знаходзіцца ў стане практычна пастаяннай актыўнасці з 2013 года. Вывяржэнні могуць адбывацца некалькі разоў на год і нават у месяц. У мінулы раз вулкан вывяргаўся ўсяго крыху больш за месяц таму.

У большасці выпадкаў вывяржэнні Этны класіфікуюцца як вулканічная актыўнасць нізкага ўзроўню. Да іх адносяцца попельныя шлейфы, фантаніраванне лавы і страмбаліянскія вывяржэнні — слабыя, але ўражальныя выкіды магмы.

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0