Фота: тэлеграм-канал «DeepState»

Фота: тэлеграм-канал «DeepState»

Скульптура, пастаўленая ў райцэнтры Чарнігаўскай вобласці, адлюстроўвае ў поўны рост Аляксандра Маціеўскага.

Прызваны ў сакавіку 2022 года на ваенную службу, Маціеўскі ваяваў у 119-й брыгадзе тэраабароны Чарнігаўскай вобласці. 

З канца снежня ён лічыўся зніклым без вестак паблізу населенага пункта Чырвоная Гара ў Данецкай вобласці.

Як удалося ўстанавіць СБУ, Аляксандар Маціеўскі быў расстраляны 30 снежня 2022 года. Яго цела вярнулі ў лютым 2023 і пахавалі ў Нежыне.

У сакавіку 2023 года ў сеціве стала распаўсюджвацца відэа, на якім расстрэльваюць бяззбройнага чалавека ў форме УСУ за вокліч «Слава Украіне». У ім апазналі Аляксандра Маціеўскага. 

За храбрасць і ўпэўненасць Уладзімір Зяленскі прысвоіў Аляксандру Маціеўскаму званне Героя Украіны.

У верасні гэтага года помнік Маціеўскаму таксама быў пастаўлены ў Тбілісі.

Чытайце таксама:

У Кіеве адшукалі зніклы два гады таму помнік Жызнеўскаму, а беларускія добраахвотнікі аднавілі народны мемарыял суайчынніку

У парламенце Украіны запатрабавалі ад уладаў Кіева аднавіць мемарыял беларусам

«Украінскія псеўдапатрыёты знішчаюць мемарыялы». Стала вядома пра разбурэнне помніка беларусам, якія загінулі за Украіну

Клас
17
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2