Фота: тэлеграм-канал «Борисов, Жодино, Крупки | Новости»

Фота: тэлеграм-канал «Борисов, Жодино, Крупки | Новости»

Бітва пачалася з перастрэлкі паміж лёгкай пяхотай, затым на поле выйшлі асноўныя сілы напалеонаўскай арміі і завязаўся ўпарты бой. З сабой на рэканструкцыю бою артылерысты прывезлі гарматы ўзору 1812 года.

Сярод рэканструктараў можна было пабачыць і жанчын. Нехта ўдзельнічаў у ваенных баталіях, а нехта забяспечваў наведвальнікаў і ўдзельнікаў шоу, у тым ліку ў вобразе маркітантак, усім неабходным у «тыле».

А сярод гасцей былі заўважаны нават грамадзяне афрыканскай Ганы.

З 14 (26) па 17 (29) лістапада 1812 года паміж французскімі карпусамі і расійскімі войскамі Чычагава і Вітгенштэйна адбылася серыя баёў на абодвух берагах ракі Бярэзіны ў раёне вёскі Студзёнка Барысаўскага раён. У гэты час армія Напалеона спрабавала пераправіцца цераз раку. Французская армія была ў выніку цалкам разгромлена, але сам Напалеон пазбег палону і змог з ядром сваёй гвардыі вырвацца з расійскага акружэння. Бітва пакінула моцны адбітак у грамадскай свядомасці французаў, якія да гэтага часу ўжываюць слова «Бярэзіна».

Фота: тэлеграм-канал «Борисов, Жодино, Крупки | Новости»

Фота: тэлеграм-канал «Борисов, Жодино, Крупки | Новости»

Клас
6
Панылы сорам
8
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
1