Фота: тэлеграм-канал Прадстаўніцтва па замежных справах Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Прадстаўніцтва па замежных справах Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі.

Адбыліся сустрэчы з палітычным дырэктарам МЗС Марыяй М'ёлі і дарадцам міністра Херсірам Олафсанам, дарадцай прэзідэнта Унай Сігватсдоцір і старшынёй камітэта па міжнародных адносінах нацыянальнага парламента Дзільяй Міст Ейнарсдоцір. 

Сярод абмеркаваных тэм — прыярытэтныя пытанні для беларусаў:

  • міграцыйная праблематыка і дапамога Ісландыі ў вырашэнні праблем, з якімі сутыкнуліся беларусы, 
  • падтрымка Ісландыяй еўрапейскага выбару Беларусі і ўдзел у рэалізацыі крокаў па дасягненні гэтай мэты, 
  • пагроза незалежнасці і нацыянальнай ідэнтычнасці Беларусі з боку Расіі.
  • паглыбленне парламенцкага супрацоўніцтва, у тым ліку, праз удзел у Альянсе за дэмакратычную Беларусь, 
  • працяг кантактаў на найвышэйшым палітычным узроўні.

«Візіт адбываўся на тле прызначэння новага міністра замежных спраў і важна было пачуць ад ісландскага боку, што іх палітыка па Беларусі застаецца нязменнай.

Супрацоўніцтва Беларусі з Ісландыяй — прыклад таго, наколькі насычанымі і практычнымі могуць быць адносіны паміж геаграфічна аддаленымі народамі, якія аднак збліжаюць агульныя каштоўнасці, салідарнасць і спагада», — зазначыў Валер Кавалеўскі.

Чытайце таксама:

Да канца года ў Празе адкрыецца Офіс дэмакратычнай Беларусі

Кавалеўскі: Мы не пачулі ад расійскіх дэмсіл, што пасля перамен РФ адмовіцца ад каланіяльнай палітыкі

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0