Дэрэк Шовін. Фота: Minnesota Judicial Branch via AP

Дэрэк Шовін. Фота: Minnesota Judicial Branch via AP

Дэрэк Шовін, былы афіцэр паліцыі Мінеапаліса, асуджаны за забойства Джорджа Флойда, быў сур'ёзна паранены ў пятніцу ў федэральнай турме ў Арызоне, паведаміў Associated Press чалавек, знаёмы з гэтай справай.

Напад адбыўся ў федэральнай папраўчай установе Тусон, турме сярэдняй строгасці, у якой ёсць праблемы з бяспекай і назіраецца недахоп персаналу.

Бюро турмаў пацвердзіла, што зняволены падвергнуўся нападу каля 12:30 па мясцовым часе ў пятніцу. Супрацоўнікі распачалі «меры па выратаванні жыцця», перш чым зняволены быў дастаўлены ў бальніцу для далейшага лячэння і абследавання.

Цемнаскуры Джордж Флойд быў затрыманы паліцыянтамі ў Мінеапалісе (Мінесота) у маі 2020 года. Яго западозрылі ў выкарыстанні фальшывай купюры ў краме, нагадвае Радыё Свабода.

Пры затрыманні паліцэйскія павалілі Флойда на асфальт, хоць ён, па словах відавочцаў, не аказваў супраціву. Адзін з паліцэйскіх, Дэрэк Шовін, націснуў каленам яму на шыю, другі — Томас Лейн — трымаў за ногі. Нягледзячы на просьбы Флойда аб дапамозе і скаргі на недахоп паветра, Шовін не адпусціў яго — Флойд памёр ад удушша.

Яго смерць выклікала пратэсты супраць жорсткасці і расавай дыскрымінацыі ў паліцыі ў многіх краінах.

У чэрвені 2021 года суд прызнаў Шовіна вінаватым у ненаўмысным забойстве і прысудзіў яго да 22,5 гадоў пазбаўлення волі. Сам Шовін віны не прызнаў. Томас Лейн прысуджаны да 2,5 гадоў турмы.

Сям'і Джорджа Флойда ўлады Мінеапаліса пагадзіліся выплаціць 27 млн даляраў — гэта самая буйная сума, якая калі-небудзь выплачвалася ў штаце Мінесота ў сувязі з грамадзянскім пазовам аб кампенсацыі шкоды за смерць чалавека.

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
5
Сумна
4
Абуральна
15