Наступствы атакі дронаў у Саламянскім раёне Кіева. Фота: Дзмітрыя Ключко, УНІАН

Наступствы атакі дронаў у Саламянскім раёне Кіева. Фота: Дзмітрыя Ключко, УНІАН

Сёння каля 40% з рэкорднай колькасці «Шахедаў», якія Расія запусціла па Украіне, было збіта мабільнымі агнявымі групамі. Пра гэта паведаміў спікер паветраных сіл Узброеных сіл Украіны Юрый Ігнат у эфіры тэлемарафона, піша УНІАН.

«Гэтым разам хочам падзякаваць мабільным агнявым групам. Гэта той перадавы эшалон, на які і ўскладзена задача ў большасці збіваць гэтыя ўдарныя БПЛА для таго, каб паменшыць колькасць выдач нашых зенітна-кіраваных ракет. Сёння прыблізна да 40% дайшоў адсотак збіцця менавіта мабільна-агнявымі групамі», — сказаў Ігнат.

Паводле ягоных слоў, гэтай ноччу вораг выпусціў рэкордную колькасць ударных БпЛА ва Украіне. Раней рэкорд трымаўся ў сталіцы ў навагоднюю ноч. Тады было выпушчана 45 «Шахедаў». На наступны дзень было выпушчана 39 БПЛА.

«Такой колькасці як сёння, вядома, не было. На жаль, б'ем сёння рэкорды. Але, на шчасце, супрацьпаветраная абарона робіць тыя цуды, у якія не могуць нават на Захадзе часам паверыць», — дадаў прадстаўнік паветраных сіл.

У Кіеве паветраная трывога доўжылася больш за 6 гадзін. Нязначныя пашкоджанні зафіксаваныя ў Дняпроўскай, Галасееўскім і Пячэрскім раёнах Кіева.

У Паветраных сілах УСУ паведамілі, што былі зафіксаваныя пускі каля 75 «шахедаў» з двух кірункаў — Прыморска-Ахтарска і раёна Курскай вобласці. Асноўны напрамак удараў — Кіеў.

Пасля расійскай начной атакі «шахедамі» ў Кіеве засталіся без святла 77 жылых дамоў і 120 устаноў.

Уладзімір Зяленскі звязаў масіраваную начную атаку з 90-годдзем Галадамору.

Чытайце таксама:

Расейцы масава атакавалі Украіну «шахедамі»

Прэзідэнт Латвіі паказаў, як знаходзіўся ў сховішчы ў Кіеве падчас масіраванай атакі дронаў

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
24