Блогеры Джош Пітэрс і Арчы Маннэрс перамаглі гросмайстра Даніэля Фернандеса дзякуючы штучнаму інтэлекту і анальнай пробцы з дыстанцыйным кіраваннем. Каманды пра верныя хады, атрыманыя ад штучнага інтэлекту, перадаваў Джош, а ролю гульца з анальнай пробкай атрымаў Арчы.

Арчы прызнаўся, што сам нічога не разумее ў шахматах, але цацка ў азадку дапамагла перамагчы Фернандэса, які ўваходзіць у топ-500 найлепшых гульцоў у свеце, усяго за 30 хвілін.

Гэтым эксперыментам хлопцы вырашылі праверыць, ці магчыма махляваць такім незвычайным чынам. Акрамя таго, гэта была іронія са скандалу, які адбыўся летась. Тады Ханс Німан перамог Магнуса Карлсэна ў гульні за Кубак Сінкфілда, пасля чаго Карлсен абвінаваціў суперніка ў выкарыстанні анальнай пробкі з дыстанцыйным кіраваннем для перамогі.

Клас
3
Панылы сорам
8
Ха-ха
13
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2