Наталля Качанава. Фота: Савет Рэспублікі

Наталля Качанава. Фота: Савет Рэспублікі

Яна расказала, што пракуратура займаецца пытаннем генацыду беларускага народа і «знаходзіць шмат новых пахаванняў».

«Мы ніколі нікому не пагражалі. А Польшча ад нас абараняецца, нагналі танкаў на мяжу, Амерыка даслала сваіх вайскоўцаў, якія праводзяць вучэнні практычна на мяжы. Вось гэтая істэрыя — для таго, каб праблемы, якія ёсць у іх краінах, сёння нівеліраваць за кошт таго, што хтосьці збіраецца на іх нападаць», — сказала Качанава.

«Мы ніколі не выступалі агрэсарамі і не будзем выступаць. Наша палітыка заўсёды будзе міралюбнай», — дадала старшыня Савета Рэспублікі.

Не абышлося без рэверансу ў бок Лукашэнкі.

«Я вам яшчэ раскажу, як мы павінны дзякаваць прэзідэнту нашай краіны», — сказала Наталля Качанава.

Чытайце таксама:

Наталля Качанава: Руская мова — гэта і наш нацыянальны набытак

«Наталля Іванаўна, калі трэба сабраць подпісы, мы збяром». Улады нагнятаюць гамафобную істэрыю

«Мы не можам за гэта не перажываць». Наталлю Качанаву непакоіць, што беларусы позна бяруць шлюб

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
17
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
5