ФК «Твэнтэ». Фота: fctwente.nl

ФК «Твэнтэ». Фота: fctwente.nl

Гадавыя паказчыкі ФК «Твэнтэ» (Энсхэдэ), які выступае ў вышэйшым дывізіёне Нідэрландаў, паказалі, што клуб атрымаў чысты прыбытак пяць мільёнаў еўра. Даходы ад грамадскага харчавання таксама рэзка выраслі і дасягнулі абароту не меншага за 10,5 мільёнаў еўра, піша Twente Insite.

Трансферы Вацлава Чэрнага, Джэйдэна Астэрволдэ і Каспера Старынга прынеслі 6 442 000 еўра. Калі адмінусаваць выдаткі, сярод іншага, на амартызацыю камісій і іншыя патрэбы, то чысты прыбытак ад трансфераў складзе 3 751 000.

Што грамадскага харчавання, то «Твэнтэ» дасягнуў абароту ў 10,5 мільёнаў еўра, але з гэтага яшчэ трэба адняць выдаткі на закупкі і заробак персаналу. Па словах журналіста Тома Кніпінга, гэтыя выдаткі складаюць каля 4,5 мільёнаў еўра.

Калі адняць гэта з абароту, то прыбытак на піве і грамадскім харчаванні складзе не менш за 6 мільёнаў еўра.

Гэта прыводзіць да дзіўнай высновы, што «Твэнтэ» зарабляе больш грошай ад даходаў ад грамадскага харчавання, чым ад трансферных даходаў. Па словах журналіста Тома Кніпінга, гэта вельмі характэрна.

«Дзіўна, што «Твэнтэ» зарабляе больш грошай на піве, чым на гульцах. Я не бачу нідзе ў Еўропе, каб клуб зарабляў на піве больш, чым на футбалістах», — заключае ён.

У сёлетнім чэмпіянаце «Твэнтэ» ідзе на 3-м месцы, наперадзе толькі ПСВ і «Феенорд».

У рэйтынгу футбольных ліг чэмпіянат Нідэрландаў, паводле УЕФА, на пятым месцы.

Чытайце таксама:

Грузія — Люксембург, Грэцыя — Казахстан. Лёсаванне стыкаў Еўра-2024

Беларусь другі раз перамагла Косава і фінішавала чацвёртай

Галандца Марка Овермарса на год адхілілі ад футбола за сэксуальныя дамаганні

Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0