Оскар Пісторыус падчас судовага пасяджэння ў Прэторыі ў лютым 2013 года. AP Photo, File 

Оскар Пісторыус падчас судовага пасяджэння ў Прэторыі ў лютым 2013 года. AP Photo, File 

Былы паралімпійскі чэмпіён з ПАР Оскар Пісторыус выйдзе з турмы ўмоўна-датэрмінова праз 10 гадоў пасля забойства сваёй сяброўкі фотамадэлі Рывы Стынкамп, піша Бі-бі-сі.

Ён некалькі разоў стрэліў у яе праз дзверы ваннай у Дзень Святога Валянціна ў 2013 годзе, пазней сцвярджаючы, што прыняў Рыву за рабаўніка, які прынік у дом.

У 2016 годзе Пісторыус, якому цяпер 37 гадоў, быў асуджаны на 13 гадоў турэмнага зняволення. І вось цяпер камісія па УДВ прызначыла яму тэрмін вызвалення 5 студзеня 2024 года.

Маці Рывы Стынкамп, Джун, супраць датэрміновага вызвалення забойцы сваёй дачкі не пярэчыла, але ў лісце, накіраваным камісіі, адзначыла, што зусім не ўпэўненая ў тым, што ў турме Пісторыус змог перамагчы прыступы раз'юшанасці, якія яго часам адольвалі, дадаўшы, што патэнцыйна яна баялася б за лёс любой жанчыны, якая вырашыць быць побач з Пісторыусам.

Сама Джун палічыла за лепшае не прысутнічаць на слуханнях камісіі па УДВ, якія адбыліся ў пятніцу ў турме Атэрыджвіль пад Прэторыяй. Паводле яе слоў, яна па-ранейшаму занадта моцна перажывае боль страты дачкі, да якой у гэтым годзе дадалася смерць яе мужа Бары, бацькі Рывы.

Сяброўка Пісторыуса, 29-гадовая Рыва Стынкамп была дыпламаванай юрысткай і вядомай фотамадэллю.

Пісторыус чатыры разы стрэліў у Рыву праз дзверы ваннай раніцай 14 лютага 2013 года ў іх дома ў Прэторыі, прыняўшы яе, як ён пазней сцвярджаў, за рабаўніка, які пракраўся ў дом, што нярэдка здараецца ў ПАР.

Спачатку Пісторыуса асудзілі па больш мяккім артыкуле за ненаўмыснае забойства, аднак пасля патрабаванняў сяброў і родных Рывы ў 2015 годзе Вярхоўны Апеляцыйны суд перагледзеў гэтае рашэнне.

Суд пастанавіў, што Пісторыус шматкроць мяняў свае паказанні пра падзеі той раніцы і адкрыў стральбу, не маючы слушных падстаў баяцца за сваё жыццё.

Па выніках першага слухання аб УДВ, які прайшоў у сакавіку, Пісторыус атрымаў адмову, бо камісія палічыла, што ён яшчэ не адбыў мінімальны тэрмін пакарання, неабходны для датэрміновага вызвалення. Аднак у кастрычніку Канстытуцыйны суд пастанавіў, што гэта было памылковае рашэнне, таму ў пятніцу было праведзена паўторнае пасяджэнне.

Оскар Пісторыус перамагае на дыстанцыі 400 метраў на Паралмпіядзе ў Лондане ў 2012 годзе. Фота: Kirsty Wiggleswort / AP

Оскар Пісторыус перамагае на дыстанцыі 400 метраў на Паралмпіядзе ў Лондане ў 2012 годзе. Фота: Kirsty Wiggleswort / AP

Пісторыус пазбавіўся ног, калі яму не было яшчэ і года, аднак поспехі медыцыны і найноўшыя тэхналогій у галіне пратэзавання дазволілі яму не толькі асвоіць хаду, але і стаць шматразовым паралімпійскім чэмпіёнам па бегу.

Ён заслужыў мянушку «Той, хто бяжыць па лязе, бо яго пратэзы збольшага нагадваюць два загнутыя лязы, і нават змагаўся са спартоўцамі без інваліднасці на лонданскай Алімпіядзе 2012 года.

Чытайце таксама:

Оскар Пісторыус прызнаны вінаватым у прычыненні смерці па неасцярожнасці

Паралімпіец Оскар Пісторыус асуджаны на шэсць гадоў

Знакаміты алімпіец Оскар Пісторыус застрэліў сяброўку, прыняўшы яе за рабаўніка

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2