Рабочага, які атрымаў розныя траўмы, ягоныя калегі знайшлі на 8-м паверсе. Цяпер ён знаходзіцца ў рэанімацыі.

Кастрычніцкі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць па гэтым факце праверку.

Гэты няшчасны выпадак — ужо далёка не першы на будаўніцтве «Мінск Свету». Так, у студзені тут адбылося два выпадкі гібелі рабочых, у жніўні — яшчэ адзін. За мінулы год на тэрыторыі аб'екта зарэгістраваныя 4 выпадкі вытворчага траўматызму, 3 з іх — са смяротным зыходам. Тыя ж 4 выпадкі, з іх 2 са смяротным зыходам, былі зафіксаваныя ў 2021 годзе.

Чытайце таксама:

У Магілёве на будоўлі школы загінуў рабочы

СК завёў крымінальную справу па факце выбуху на Аршанскім мясакансервавым камбінаце

Мужчына ехаў на ровары без флікераў. Каб аштрафаваць яго, спынілі працу калектыву

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
4