«Дзеля ўсяго чалавецтва» / For All Mankind

Жанр: навукова-фантастычная драма

Прэм’ера 4-га сезона адбылася 10 лістапада на Apple TV+

For All Mankind

Маша Машкова і Джоэл Кінаман у серыяле «Дзеля ўсяго чалавецтва». Фота: Apple TV+

У першым сезоне шоу стваральнікі задалі простае пытанне: што, калі б СССР высадзіўся на Месяцы раней за ЗША?

Падзеі ж чацвёртага сезона пачалі даганяць сучаснасць: гледачы ўжо не ў 90-х, а ў 2003 годзе, які ў многіх адносінах выглядае так, як мог бы выглядаць наш 2023-ці.

Асноўныя этапы касмічных палётаў у гэтым свеце толькі часткова абумоўленыя тэхналагічнымі дасягненнямі. Няўдачы і канфлікты на Марсе і ў іншых месцах на сто адсоткаў стрымліваюцца геапалітыкай, эканомікай і, вядома, эгацэнтрызмам канкрэтных людзей.

«Карона» / The Crown

Жанр: біяграфічная гістарычная драма

Прэм’ера 6-га сезона адбылася 16 лістапада на Netflix

The Crown

У першых чатырох серыях фінальнага сезона асноўная ўвага надаецца апошнім дням жыцця прынцэсы Дыяны і наступствам яе смерці, у выніку якіх рэпутацыя Лізаветы II і каралеўскай сям'і аказалася пад пагрозай. Фота: Netflix

На Netflix 16 лістапада адбылася прэм'ера першых чатырох серый шостага і апошняга сезона папулярнага серыяла «Карона». Шоу распавядае пра жыццё і праўленне каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы II, а таксама ўсёй каралеўскай сям’і.

Галоўнай гераіняй чатырох прэм'ерных серый стала Ледзі Дзі. Эпізоды паказваюць жыццё Дыяны напярэдадні катастрофы, якая адбылася 31 жніўня 1997 года, а таксама нейкі час пасля здарэння (сама аварыя не паказваецца).

Апошнія шэсць серый «Кароны» выйдуць 14 снежня, і ў іх можна будзе ўбачыць вяселле прынца Чарльза (цяперашняга караля Карла III) і яго даўняй каханай Камілы Паркер-Боўлз, а таксама знаёмства прынца Уільяма і Кейт Мідлтан.

«Джулія» / Julia 

Жанр: біяграфічная камедыйная драма

Прэм’ера 2-га сезона адбылася 16 лістапада на Мах

Julia

На месцы 1000-гадовага французскага фермерскага рынка, ад якога мала што захавалася, стваральнікі фільма пабудавалі ўласны рынак, каб гераіня магла рабіць там пакупкі. Фота: Себасцьян Гонан / Max

У цэнтры прызнанага крытыкамі серыяла, які дэбютаваў на канале Max (раней HBO Max) вясной 2022 года, — амерыканка Джулія Чайлд, аўтарка кулінарнага бестселера «Асновы французскай кухні». Падчас жывога эфіру пра сваю кнігу Джулія, замест таго, каб абмяркоўваць выданне, гатуе амлет. Гэта вельмі падабаецца кіраўніцтву канала і шматлікім гледачам. Джуліі робяць прапанову — стварыць і весці новае кулінарнае шоу «Французскі шэф-кухар», якое зменіць вельмі многае – і ў жыцці Джуліі, і ў жыццях многіх амерыканцаў.

У новым сезоне сусвет Джуліі істотна пашыраецца: у першых трох эпізодах разам з мужам яны выпраўляюцца на французскую Рыўеру і ў Парыж. Шоу працягвае спалучаць свой фірмовы гумар з праніклівымі каментарамі пра тое, што значыць быць жанчынай за 50 і пры гэтым умець атрымліваць ад жыцця асалоду. Акрамя ўласна гатавання, Джулія і яе каманда мусяць арыентавацца ў палітычным парадку дня, бо яны вядуць грамадскае тэлебачанне і супрацьстаяць шматлікім сацыяльным праблемам.

«Фарга» / Fargo

Жанр: чорная камедыя, крымінальная драма

Прэм’ера 5-га сезона 21 лістапада на FX

Fargo

Джуна Тэмпл у пятым сезоне «Фарга». Фота: Мішэль Фэй / FX

Хатняя гаспадыня Дот Лаян з Мінесоты (Джуна Тэмпл) вядзе спакойнае і ціхае жыццё. Яе муж яе абагаўляе. Іх дачка-падлетак — гэта цэлы свет для Дот. Адзінай відавочнай перашкодай на шляху да шчасця можна лічыць напышлівую свякруху — уладальніцу найбуйнейшага ў Амерыцы агенцтва па спагнанні даўгоў. Яна перакананая, што матывы Дот, якая выйшла замуж за яе хлопчыка, былі далёка не чыстыя. Але аднойчы на парозе дома Лаянаў з'яўляецца пара галаварэзаў, каб пацягнуць Дот назад у хваравітае мінулае, пра якое жанчына ніколі не распавядала сваёй сям'і. Аднак яна не здасца так проста.

«Гульня ў кальмара: Выпрабаванне» / Squid Game: The Challenge

Жанр: рэаліці-шоу

Прэм’ера 22 лістапада на Netflix

Squid Game

Перайсці рысу… «Гульня ў кальмара: Выпрабаванне». Фота: Netflix

Пасля грандыёзнага поспеху «Гульні ў кальмара», першапачаткова запланаванага як міні-серыял, стала ясна, што шоу працягнецца. Кажуць, што Хван Дон Хёк выпусціць другі сезон у 2024 годзе.

Каб фанаты праекта не засумавалі, у Netflix вырашылі зняць рэаліці-шоу па матывах гісторыі. Гледачы ўбачаць суровыя выпрабаванні, напружаную барацьбу і вялікі прызавы фонд: 456 гульцоў з усяго свету спаборнічаюць за 4,56 мільёна даляраў.

Стваральнік серыяла Хван Дон Хёк наведаў здымачную пляцоўку і даў шоу свой дазвол. Каманда спрытна ўвасобіла яго ў жыццё, праўда, не ўзяла пад увагу антыкапіталістычны пасыл рэжысёра. Арыгінальная «Гульня ў кальмара» — драма пра дарослых у роспачы, якія гуляюць у дзіцячыя гульні са смяротнымі наступствамі, — была сатырай на эксплуататарскія рэаліці-шоу.

Далёкія ўзгоркі / Faraway Downs

Жанр: вестэрн, прыгодніцкі фільм, фільм пра каханне

Прэм’ера 26 лістапада на Hulu, Star+ і Disney+ 

Faraway Downs

Ніколь Кідман і Х'ю Джэкман у фільме База Лурмана «Аўстралія» 2008 года. Рэжысёр перарабіў гэты 165-хвілінны фільм у пашыраны шасцісерыйны тэлесерыял пад назвай «Далёкія ўзгоркі». Фота: Maximum Film / Alamy

Дзеянне серыяла адбываецца напярэдадні Другой сусветнай вайны ў паўночнай Аўстраліі. Сара Эшлі атрымала ў спадчыну ад мужа велізарнае ранча і вялікія статкі буйной рагатай жывёлы. Паколькі яна жанчына, мясцовыя заводчыкі ўпэўненыя, што лёгка адбяруць у яе ўласнасць. Аднак Сара не здаецца: яна знаёміцца з нязграбным пагоншчыкам жывёл Дроверам і з яго дапамогай зробіць усё, каб захаваць ранча.

Фонам паказана хваравітая і няпэўная гісторыя кантактаў белых прышэльцаў з карэнным насельніцтвам Аўстраліі.

Больш пра кіно:

10 перспектыўных серыялаў гэтай восені

Вялікая іронія, развагі пра волю выпадку і маляўнічы восеньскі Парыж — якім атрымаўся 50-ты фільм Вудзі Алена

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2