Крышціяну Раналду па-ранейшаму асноўная зорка Партугаліі. У матчы супраць Ісландыі ў яго быў галявы асіст. Фота: Armando Franca / AP

Крышціяну Раналду па-ранейшаму асноўная зорка Партугаліі. У матчы супраць Ісландыі ў яго быў галявы асіст. Фота: Armando Franca / AP

Учора партугальцы перамаглі ў Лісабоне Ісландыю з лікам 2:0 і фінішавалі на першым месцы з 30 баламі, на восем балаў адарваўшыся ад Славакіі.

Розніца забітых і прапушчаных мячоў 36:2. Прычым Люксембург яны разграмілі з лікам 9:0 і 6:0, Боснію 5:0 і 3:0.

А трэцім нечакана ў групе з Партугаліяй фінішаваў Люксембург з 17 баламі. У групе таксама былі Ісландыя (10 балаў), Боснія (9) і кволы Ліхтэнштэйн, які прайграў усе 10 матчаў.

Такім чынам, вызначыліся ўжо 17 зборных, якія возьмуць удзел у чэмпіянаце Еўропы.

Гэта зборныя Нямеччыны (гаспадыня спаборніцтваў), Іспанія, Шатландыя, Францыя, Нідэрланды, Англія, Турцыя, Албанія, Бельгія, Аўстрыя, Венгрыя, Сербія, Партугалія, Славакія, Румынія, Швейцарыя, Данія.

Сёння вызначацца яшчэ тры ўдзельнікі. Згуляюць Чэхія — Малдова, Славенія — Казахстан, Італія — Украіна. Пачатак усіх матчаў у 22:45. 

Заўтра вызначыцца, Харватыя ці Уэльс праб'юцца на кантынентальнае першынство. Харватыя гуляе дома з Арменіяй, а Уэльс з нематываванай Турцыяй.

Яшчэ тры ўдзельнікі вызначацца ў стыкавых матчах Лігі нацый у сакавіку.

Пакуль у запаветную дванаццатку, якая сфармуе сетку міні-турніру трапляюць: Польшча, Боснія, Ізраіль, Фінляндыя, Эстонія, Грузія, Грэцыя, Люксембург; а таксама Казахстан, Італія, Украіна, Харватыя і Уэльс, калі не трапяць на Еўра сёння ці заўтра.

Чытайце таксама:

Францыя размазала Гібралтар з лікам 14:0

Зборная Албаніі выйшла на Еўра-2024

Беларусь — Андора — 1:0

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1