Фота: АНТ

Фота: АНТ

«Там засталося каля шасці беларусаў, якія не выказалі жадання выходзіць з тэрыторыі сектара Газа з розных прычын», — адзначыў супрацоўнік КДБ у сюжэце на АНТ.

Паводле яго слоў, яны вырашылі не пакідаць сектар «з асабістых прычын».

16 лістапада гуманітарны рэйс з беларускімі грамадзянамі і іх сямейнікамі прыляцеў у Мінск.

Афіцыйныя СМІ паведамлялі, што самалёт авіякампаніі «Белавія» даставіў з Каіра ў Беларусь 41 чалавека (з іх 22 дзяцей), якія былі эвакуяваныя з сектара Газа на егіпецкую тэрыторыю праз памежны пераход «Рафах».

10 адправіліся ў Ваўкавыск, 4 — у Наваполацк. У Мінску засталіся 13 чалавек. Яшчэ 14 пасяліліся ў Валожынскім цэнтры сацабслугоўвання насельніцтва.

У той жа час Motolkohelp сцвярджаў, што на эвакуацыйным рэйсе з Газы ў Беларусь прыляцеў не 41 уцякач, а 25.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0