Фота: Mark Kerrison / In Pictures via Getty Images

Фота: Mark Kerrison / In Pictures via Getty Images

З пачатку цяперашняй вайны Ізраіля супраць ХАМАС выява кавуна стала сімвалам пратэстаў у падтрымку палесцінцаў па ўсім свеце, піша Бі-бі-сі.

Кавун у якасці палесцінскага сімвала — з'ява зусім не новая. Упершыню кавуновыя пратэсты з'явіліся пасля вайны 1967 года, калі Ізраіль узяў пад кантроль Заходні бераг і сектар Газа.

Тады ізраільскія ўлады забаранілі палесцінскі сцяг на гэтых тэрыторыях, зрабіўшы яго публічную дэманстрацыю крымінальна каранай.

Каб абыйсці забарону, палесцінцы сталі выкарыстоўваць кавун, бо ў разрэзаным кавуне ёсць усе колеры палесцінскага сцяга — чырвоны, чорны, белы і зялёны.

Ізраіль зняў забарону на выкарыстанне палесцінскага сцяга ў 1993 годзе ў рамках пагадненняў у Осла, і сцяг стаў сімвалам Палесцінскай аўтаноміі, якой перадавалася кіраванне сектарам Газа і Заходнім берагам.

«У сектары Газа, дзе калісьці затрымлівалі маладых людзей за тое, што яны неслі нарэзаныя кавуны — тым самым дэманструючы чырвоны, чорны і зялёны палесцінскія колеры, — салдаты безуважна назіраюць за працэсіяй, якая ідзе пад некалі забароненым сцягам», — распавядаў рэпарцёр New York Times Джон Кіфнер пасля падпісання пагадненняў у Осла.

Пасля гэтых падзей мастакі па ўсім свеце працягнулі ствараць кавуновыя арт-аб'екты ў падтрымку палесцінцаў. Адна з самых вядомых работ належыць Халед Хурані: у 2007 годзе ён намаляваў кавун для кнігі пад назвай «Суб'ектыўны атлас Палесціны».

Выява, якая атрымала назву «гісторыя кавуна», аб'ездзіла ўвесь свет, стаўшы шырока вядомай падчас канфлікту паміж Ізраілем і ХАМАС у маі 2021 года.

Сучаснае выкарыстанне кавуна

У студзені гэтага года міністр нацыянальнай бяспекі Ізраіля Ітамар Бэн Гвір аддаў распараджэнне паліцыі прыбраць палесцінскія сцягі з грамадскіх месцаў, заявіўшы, што размахванне гэтымі сцягамі служыць актам падтрымкі тэрарызму.

У адказ на гэта на маршах ізраільскай апазіцыі зноў з'явіліся выявы кавуноў.

У рамках ізраільскага заканадаўства палесцінскія сцягі не лічацца забароненымі, аднак паліцыя і салдаты маюць права здымаць іх у тых выпадках, калі існуе пагроза грамадскаму парадку.

У ліпені на акцыі пратэсту ў Ерусаліме дэманстранты трымалі ў руках плакаты з выявай кавуна і словам «Свабода».

Чытайце таксама:

Нетаньяху: Пагаднення наконт вызвалення закладнікаў няма

Маск паабяцаў блакаваць акаўнты ў твітары за антыізраільскія лозунгі

ЦАХАЛ заявіў пра наступ на Газу з поўначы і поўдня

Клас
5
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
1