Палац у Падароску. Фота: facebook.com/majontak.padarosk

Палац у Падароску. Фота: facebook.com/majontak.padarosk

Суды па скасаванні дамоў пачаліся ў жніўні 2023 года. У верасні Ваўкавыскі раённы суд праз пазоў Ваўкавыскага аддзела культуры скасаваў дамову 2013 году па набыцці аднаго з будынкаў маёнтка. Прычынай стала «невыкананне ўмовы па ўводзе аб’ектаў у гаспадарчы абарот». Першыя рашэнні па сутнасці вынеслі суддзя Ваўкавыскага суда Юрый Якімовіч і суддзя эканамічнага суда Гродзенскай вобласці Эдуард Кароль.

Як будзе адбывацца перадача будынкаў, Павел Падкарытаў яшчэ не ведае. Мяркуе, што па акце перадачы. Пакуль ён чакае дзеянняў ад аддзела культуры. Ягоная фірма пакуль працуе, але будзе згортваць дзейнасць. Людзі, якія там працуюць, будуць звольненыя.

«Што далей будзе з помнікам — справа аддзела культуры. <…> Я чакаў такога павароту падзей усе 10 гадоў, але, канешне, усё роўна абураны, бо працэдура не мае нічога агульнага з правасуддзем і эканомікай, просты бальшавізм. Новы 1939-ы, хіба, толькі да гаспадара сядзібы яны не могуць дацягнуцца», — сказаў Павел Hrodna.life.

Павел на працягу 10 гадоў укладаў у маёнтак свае сродкі. «Грошы будуць ляжаць у зямлі і чакаць гаспадара, — кажа ён. — Спадзяюся, я яшчэ здолею адкрыць там музей».

У кастрычніку 2022 года на прадпрыемстве «Маёнтак Падароск» Ваўкавыскага раёна затрымалі кіраўнікоў і фінансавых супрацоўнікаў паводле арт. 243 КК «Ухіленне ад выплаты падаткаў». Праз некаторы час затрыманыя выйшлі на волю.

Чытайце таксама:

«Мне змянілі меру стрымання, таму гэта яшчэ не канец гісторыі». Справа супраць Сяргея Макарэвіча не закрытая

Яшчэ адзін фігурант справы «Маёнтка Падароск» выйшаў пад паручальніцтва

Які лёс чакае «Маёнтак Падароск», дырэктар якога знаходзіцца ў СІЗА

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
57