Джоні Дэп і Раян Мак-Парланд. Фота: інстаграм-старонка Раяна Мак-Парланда

Джоні Дэп і Раян Мак-Парланд. Фота: інстаграм-старонка Раяна Мак-Парланда

Для маладога Мак-Парланда роля стане, напэўна, адной з самых значных на гэты момант у кар'еры. Хоць ён ужо здымаўся у фэнтэзі «Страшныя казкі», у серыяле Halo і гэтак далей.

«Модзі» — біяграфічная драма пра італьянскага мастака і скульптара Амедэа Мадыльяні, якая павінна выйсці на экраны ў хуткім часе. Здымкі ўжо завершаны, піша сайт «Беларусь і свет».

Стужка апавядае пра два дні з жыцця экспрэсіяніста, якія сталі для яго паваротнымі. Перажываючы крызіс, Мадыльяні хоча скончыць кар'еру, сябры ж і калегі спрабуюць адгаварыць яго.

Рэжысёрам карціны выступае Джоні Дэп, сцэнар напісалі Ежы і Мэры Крамалоўскі па п'есе Дэніса Макінтайра. У галоўнай ролі заняты Рыкарда Скамарча.

Пейзажыста Марыса Утрыло сыграў Бруна Гуэры, пісьменніцу Беатрыс Гасцінгс — Антонія Дэспла, паэта і прамоўтара культуры, мецэната Леапольда Збароўскага — Стывен Грэм, калекцыянера Марыса Ганья — Аль Пачына.

На сёння самы вядомы фільм пра італьянскага мастака — гэта «Мадыльяні» Міка Дэвіса 2004 года, дзе галоўную ролю сыграў Эндзі Гарсія.

Фільм распавядае пра апошні год жыцця мастака ў паваенным Парыжы ў 1919 годзе і яго няшчаснае каханне да мастачкі Жанны Эбютэрн. Хаіма Суціна — сабутэльніка і сябра Амадэя Мадыяльні — сыграў у тым фільме Стэфан Рымкус.

Чытайце таксама:

Купалаўцы здымаюць кіно. Вось што пра яго вядома

Як фільм «На іншым беразе» ацанілі гледачы на кінаплатформах

Памёр рэжысёр стужкі «Дарога на Курапаты», здымаць якую дапамагаў Зянон Пазняк

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2