Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

У чацвер, 16 лістапада, у Беларусь прыйдзе халоднае паветра. На большай частцы тэрыторыі краіны — дождж, які будзе пераходзіць у снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны.

На працягу сутак -1…+5°С, ноччу па поўначы да -3°С. У Мінску ўдзень -1..+1°С.

Надвор'е ў чацвер, 16 лістапада. pogoda.by

Надвор'е ў чацвер, 16 лістапада. pogoda.by

У пятніцу снег, мокры снег, на дарогах галалёдзіца. Вецер няўстойлівы ўмераны. Ноччу -6..+1°С, максімальная днём -3..+4°С. У Мінску -1°С.

У суботу, 18 лістапада, воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. У асобных раёнах слабы туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Ноччу -6..+1°С, па паўночным усходзе краіны да -9°С, максімальная днём -4..+3°С. У Мінску -1°С.

Паводле папярэдняга прагнозу, далей стане яшчэ халадней. Раніцай у панядзелак у Мінску будзе -6°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0