Праблемы, якія ставіліся перад Дзмітрыем Петражыцкім, у асноўным тычыліся ацяплення дамоў і ўстаноў, водазабеспячэння, закрыцця крамаў у невялікіх населеных пунктах. Адна жанчына паставіла пытанне «прыбірання на могілках векавых аварыйных соснаў, якія пры падзенні могуць прынесці матэрыяльную шкоду», а жыхарку гарадскога пасёлка Камарын на Брагіншчыне занепакоіла тое, што ў яго прыходзяць з лесу лісы.

Але апрача такіх звычайных бытавых пытанняў просьбы некаторых людзей выглядалі даволі экзатычна.

Так,

«гамяльчук Міхаіл Іванавіч не знайшоў у продажы свіных капытоў і вырашыў паведаміць пра гэта ў аблвыканкам».

Марыя Дзмітрыеўна з аграгарадка Кашэвічы Петрыкаўскага раёна

«прасіла пашырыць асартымент прамысловых і рытуальных тавараў у комплексна-прыёмным пункце, наракала, што труну купіць у вёсцы няма дзе».

Як паведамляецца па выніках тэлефоннай лініі, «кожны, хто звярнуўся, уважліва выслуханы, атрымаў тлумачэнні, а пытанні, якія патрабуюць дэталёвага аналізу, узятыя на кантроль».

Чытайце таксама:

«Прадаць цяля і ўратаваць каханне». З якімі праблемамі да чыноўнікаў звярталіся беларусы гэтым летам

«Хтосьці, здаецца, падаў у гэта лайно па самыя вушы». Чаму ў Беларусі прарывае каналізацыю

Чыноўнікі пачалі запісваць відэаадказы грамадзянам у тыктоку

Клас
2
Панылы сорам
9
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1