Па словах Мікалая (імя зменена ў мэтах бяспекі), Віктар Бабарыка быў дастаўлены ў хірургічнае аддзяленне Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы моцна збітым. Гэта быў другі выклік хуткай дапамогі ў калонію да Віктара. Падчас першага візіту супрацоўнікаў хуткай дапамогі ў шпіталізацыі было адмоўлена. Паведамляецца, што адмова была напісаная начальнікам калоніі. Падчас другога візіту лекару брыгады хуткай дапамогі ўдалося пераканаць супрацоўнікаў калоніі ў неабходнасці шпіталізацыі Віктара Бабарыкі ў стацыянар.

«У абодвух выпадках брыгады атрымалі інструкцыі ад кіраўніцтва наваполацкай бальніцы: з пацыентам у кантакт не ўступаць, гутаркі не весці, не падаваць ніякіх знакаў».

Са свайго боку, супрацоўнікі хуткай дапамогі правялі неабходныя абследаванні (агляд, замер артэрыяльнага ціску, запіс электракардыяграмы) і даставілі мужчыну ў стацыянар. У прыёмным пакоі Віктар быў агледжаны дзяжурным лекарам, былі праведзены неабходныя даабследаванні (агульны аналіз крыві, мачы, рэнтген галавы і органаў грудной клеткі)».

Папярэдні дыягназ быў — вадкасць у лёгкіх, але ён не пацвердзіўся. Мікалай сцвярджае, што Віктар Бабарыка атрымаў траўмы ў выніку збіцця. Адпаведныя траўмы былі на галаве — іх немагчыма атрымаць пры падзенні, напрыклад.

«На ўсе абследаванні Віктара суправаджалі канваіры. Лекарам і сярэдняму медперсаналу бальніцы былі дадзены рэкамендацыі аб тым, што з пацыентам нельга размаўляць, перамігвацца і г.д. Пры гэтым, на абследаванні (напрыклад, ультрагукавое даследаванне) Віктара пад канвоем вадзілі праз некалькі аддзяленняў. 

На працягу некалькіх дзён, якія Віктар Бабарыка правёў у хірургічным аддзяленні, ён знаходзіўся ў палаце для зняволеных з закратаванымі вокнамі і пад пастаянным кантролем канваіраў, якія сачылі за ўсімі дзеяннямі медперсаналу, спыняючы любую магчымасць перадачы якой-небудзь інфармацыі».

Паводле Мікалая, наведванні Віктара былі пад забаронай, родным і блізкім не паведамлялі пра яго месцазнаходжанне і стан здароўя.

«Праз тры-чатыры дні людзі ў пагонах павезлі Віктара ў невядомым кірунку на аўтамабілі, які не лічыцца на балансе наваполацкай гарадской бальніцы».

Як адзначае Мікалай, з такімі траўмамі, якія былі ў Віктара Бабарыкі, пацыентаў шпіталізуюць мінімум на 7-10 дзён. Пазней з'явілася інфармацыя, што Віктара Бабарыку вярнулі ў калонію і змясцілі ў ПКТ.

Віктар Бабарыка быў затрыманы 18 чэрвеня 2020 года разам з сынам Эдуардам, калі накіроўваўся ў ЦВК для здачы сабраных подпісаў. 6 ліпеня 2021 года экс-банкіра асудзілі да 14 гадоў калоніі. Праз два гады да васьмі гадоў калоніі асудзілі яго сына.

Чытайце таксама:

Віктару Бабарыку — 60. Што вядома пра яго за кратамі

Гадзіннікі Віктара Бабарыкі прадалі з аўкцыёну з другой спробы

Бабарыку забываюць — Карбалевіч

Клас
8
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
16
Абуральна
112