Скрын стрыму

Скрын стрыму

«Не, Беларусь не стане часткай Расіі», — адказаў Азаронак. А пасля патлумачыў.

Яго абурыла, што былому расійскаму паліцэйскаму, які зліў даныя Дар'і Дугінай (дачкі адыёзнага філосафа Дугіна, якую падарвалі летась у аўто), далі 4 гады калоніі.

«У нас па справе аб Мачулішчах, дзе ніхто не загінуў, нагадаю, але гэта было кваліфікавана як тэрарыстычны акт, усе 30 чалавек — і пофігу, што ты там рабіў (на машыне падвёз тэрарыста, грошы яму размяняў, яшчэ чагосьці) — усе ідуць па расстрэльным артыкуле, незалежна ад ступені ўдзелу», — выказаўся Азаронак.

(Нагадаем, у лютым падчас дыверсіі на аэрадроме ў Мачулішчах быў пашкоджаны каштоўны расійскі самалёт дальняй разведкі А-50. Пасля гэтага ў ваколіцах прайшлі зачысткі. Некаторых пры затрыманні моцна збілі).

«А каб не прыйшлі такія, як Зяленскі, будзе Усебеларускі народны сход і пралукашэнкаўскія партыі», — дадаў прапагандыст.

«Уся беларуская палітыка — гэта будзе партыя курсу Лукашэнкі».

Андрэй Лазуткін таксама сказаў, што аб'яднанне краін немагчымае. Але прычынай назваў пытанне ўласнасці. Лазуткіна хвалявала: калі Беларусь, дзе 50% дзяржуласнасці, становіцца часткай іншай дзяржавы, то чыя ўласнасць гэта будзе? Калі б доля была аднолькавая ў нас і ў Расіі, аб'ядналіся б у момант, лічыць ён.

Чытайце таксама:

Бягун раскрытыкаваў Азаронка: Ашалелы папулізм, памножаны на стэрэатыпную прапаганду

«Для нас гэта больш родныя каманды, больш цікавыя». Дырэктар тэлеканала «Беларусь 5» поўны аптымізму: чэмпіянат Расіі глядзяць лепш, чым прэм'ер-лігу

«Дзе беларускі дзяржаўны штучны інтэлект?» Азаронак з Пятроўскім даказвалі, чым сілавікі карыснейшыя за праграмістаў, не абышлося без істэрыкі

Клас
5
Панылы сорам
109
Ха-ха
26
Ого
4
Сумна
9
Абуральна
53