Палесцінцы аглядаюць пашкоджанні разбуранага дома ў выніку ізраільскага авіяўдару ў лагеры ўцекачоў Джабалія на ўскраіне горада Газа, 5 лістапада 2023 года. Фота: AP Photo/Mohammed Alaswad

Палесцінцы аглядаюць пашкоджанні разбуранага дома ў выніку ізраільскага авіяўдару ў лагеры ўцекачоў Джабалія на ўскраіне горада Газа, 5 лістапада 2023 года. Фота: AP Photo/Mohammed Alaswad

Кіраўнік прэс-службы ЦАХАЛ Даніэль Хагары заявіў, што войска абароны Ізраіля цалкам акружыла горад Газа. Па яго словах, ізраільскія вайскоўцы дасягнулі берагавой лініі, фактычна падзяліўшы сектар на поўнач Газы і поўдзень Газы.

Ён дадаў, што Ізраіль па-ранейшаму пакідае прапускны калідор для жыхароў Газы, каб яны маглі пазбегнуць ваенных дзеянняў.

«Ізраіль працягне энергічныя атакі і працягне актывізаваць нашу наземную аперацыю на поўначы сектара Газа і ў вялікім горадзе Газа», — адзначыў Хагары.

Чакаецца, што ЦАХАЛ увойдзе ў горад і пачне аперацыю на працягу 48 гадзін.

Клас
13
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0