Доктар Аляксандр Валошын, які кіруе працай дактароў-спецыялістаў у ваенкамаце Кастрычніцкага раёна Мінска. Фота: «Мінск-Навіны»

Доктар Аляксандр Валошын, які кіруе працай дактароў-спецыялістаў у ваенкамаце Кастрычніцкага раёна Мінска. Фота: «Мінск-Навіны»

Прыводзім асноўнае.

Для ўкамплектавання Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў прызвалі каля 10 тысяч чалавек, у тым ліку больш за 2 тысячы мінчукоў. Усе яны раней прайшлі медыцынскі агляд у ваенных камісарыятах. Дабро на адпраўку ў войска атрымалі і тыя, хто яшчэ летась лічыліся не прыдатнымі да страявой службы (бо былі зменены патрабаванні да стану здароўя прызыўнікоў).

«Медыцынская камісія дзейнічае на базе ваеннага камісарыята раёна, — адзначае Валошын. — У склад уваходзяць восем лекараў-спецыялістаў: псіхіятр, тэрапеўт, хірург, неўролаг, стаматолаг, дэрматавенеролаг, афтальмолаг, отарыналарынголаг».

«Цікавімся ў хлопцаў, ці ёсць скаргі на здароўе. Напрыклад, пры скурных захворваннях накіроўваем на дадатковае абследаванне ў гарадскі скурвендыспансер. Пры чэрапна-мазгавой траўме прызначаем неўралагічнае абследаванне ў бальніцы, прычым у стацыянары, — працягвае Валошын. —

Наша камісія выносіць заключэнне аб тым, прыдатны ці не прызыўнік да вайсковай службы, калі прыдатны, то ў якіх войсках і з якімі абмежаваннямі. Дапусцім, малады чалавек высокага росту не можа быць танкістам, а хлопцам з плоскаступнёвасцю проціпаказаная служба ў сілах спецыяльных аперацый. Асобная тэма — стан зроку прызыўнікоў. Мы назіраем сёння сапраўдную эпідэмію блізарукасці. Прычым не толькі ў нашай краіне — ва ўсім свеце».

Акрамя блізарукасці у прызыўнікоў назіраюць таксама масавую гарбатасць, скрыўленне хрыбта. Гэта лічаць наступствамі маларухомага ладу жыцця.

На што часцей за ўсё скардзяцца прызыўнікі? Сярод заўваг — праблемы з селязёнкай, страўнікам, сэрцам.

«80 % хлопцаў скардзяцца на болі ў спіне. Тады пачынаем высвятляць прычыны.

У большасці выпадкаў скаліятычныя і кіфозныя змены ў пазваночніку не становяцца перашкодай на шляху ў войска. Што тычыцца сардэчна-сасудзістай сістэмы, калі раней з малымі анамаліямі ў сэрцы, да прыкладу, пралапс мітральнага клапана, прызыўнікі прызнаваліся не прыдатнымі да ваеннай службы, то зараз гэта не з'яўляецца перашкодай.

Бо яны, як правіла, клінічна нічым не праяўляюцца. Калі не было ўльтрагукавога даследавання, людзі нават у космас лёталі з малымі анамаліямі сэрца.

Не прыдатнымі да службы прызнаюцца прызыўнікі з блізарукасцю высокіх ступеняў. Не бяруць у войска і з трэцяй ступенню атлусцення».

Раней астматыкі прызнаваліся не прыдатнымі да вайсковай службы. Цяпер пры дыягназе «бранхіяльная астма», калі прыступы адсутнічаюць на працягу пяці гадоў, хлопец прызнаецца прыдатным да ваеннай службы з абмежаваннямі.

Чытайце таксама:

Хлопца, які замест таго, каб ісці ў армію, падаўся ў мадэлі ў Карэі, вырашылі строга не караць

Мінабароны папярэдзіла беларусаў пра «адміністрацыйку» за няправільна пададзены нумар тэлефона

Позва па SMS — юрысты тлумачаць, што хочуць змяніць у законе. Ёсць важныя моманты

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
29