Аляксандр Саладуха. Фота: інстаграм спевака

Аляксандр Саладуха. Фота: інстаграм спевака

Размову з артыстам блогер апублікаваў у «Шухер-шоу» на канале «Белсат».

Павук спытаў Саладуху, ці чуў ён пра апошнія кепскія навіны. Той здзівіўся: усё ж добра — у яго канцэрты, сёмая прымерка касцюма ад аднаго і таго ж майстра.

Блогер распавёў артысту, што днямі затрымлівалі (а пасля адпусцілі) спявачку Ларысу Грыбалёву.

«Першы раз чую, што, сур’ёзна? — адказаў Саладуха. — А яе за што?»

«Госпадзі, госпадзі. Дай Бог, каб усё было добра», — паспачуваў Саладуха.

Павук расказаў яму навіны і пра Tor Band — музыкам нядаўна далі ад 7,5 да 9 год калоніі.

«А хто такі Tor Band?» — не зразумеў Саладуха.

Павук нагадаў самую вядомую песню гурта з радкамі «мы не быдло, не стадо, не трусы».

«Не чуў такой песні», — адказаў Саладуха.

Зрэшты, і пра «Ноч расстраляных паэтаў» у памяць аб забітых дзеячах культуры ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ён нічога не чуў.

«Расстралялі наш цвет нацыі», — заўважыў Павук.

«Дзе — у Расіі ці Беларусі? — перапытаў спявак. — Не ведаў і не чуў, дый і не чытаў».

А далей пахваліўся, што ў яго «мора заказаў, краіна разрывае на шматкі». «Не, напэўна, ёсць людзі, якія скардзяцца, якія плачуць, якім цяжка». Ім Саладуха раіць верыць у сябе і працаваць з ранку да ночы.

Ці падтрымлівае ён вайну Расіі супраць Украіны, Саладуха адказваць не стаў, пачаў круціцца.

«Са слоў і нашага прэзідэнта, і прэзідэнта Расіі ведаю, што апярэдзілі, бо павінны былі нанесці ўдар з боку Украіны па Расіі», — знайшоў тлумачэнне.

А пасля сказаў, што ў яго асабіста «ўсё супер, усё добра».

«Я жыву ў цудоўнай шыкоўнай краіне. За сумленна заробленыя грошы, сумленна плацячы падаткі. Я пабудаваў раскошны дом са сваёй сям’ёй». 

«Не выходзьце баставаць, маніфеставаць, не трэба. Трэба шчыраваць і працаваць кожнаму на сваім месцы ў сваёй галіне», — параіў Саладуха.

І дадаў, што яму ніхто не забараняе пець.

Чытайце таксама:

Што трэба ведаць пра гурт Tor Band — музыкаў, якіх пакаралі жахлівымі тэрмінамі за іх хіты

Музыкантам Tor Band вынеслі суровыя прысуды. Яўген Бурло падчас абвяшчэння прысуду не змог устаць

Усё нармальна, мама? Пяць фактаў пра Ларысу Грыбалёву

Ларыса Грыбалёва паведаміла, што яна дома. ГУБАЗіК змяніў свой допіс

Клас
9
Панылы сорам
58
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
42