Рустам Любаеў і міністр унутраных спраў Агне Білатайце. Фота: фэйсбук Агне Білатайце

Рустам Любаеў і міністр унутраных спраў Агне Білатайце. Фота: фэйсбук Агне Білатайце

«Агульная колькасьць дадатковых афіцэраў праз два гады складзе каля 450 чалавек, яны будуць накіраваныя на ахову мяжы з Беларуссю», — сказаў кіраўнік ведамства Рустам Любаеў падчас пасяджэння камітэта Сейма па нацыянальнай бяспецы і абароне, піша BNS.

«Мы хочам узмацніць ахову мяжы», — падкрэсліў ён.

Дадатковыя афіцэры будуць прынятыя на службу ў 2024-2025 гадах.

«Мы прагледзелі нашы кадравыя варыянты, відаць, цяжка будзе адразу за год арганізаваць навучанне і запоўніць пасады. У выніку мы прагназуем на два гады. Пачнем з наступнага года, калі будзе зацверджаны бюджэт, а скончым праз год», — патлумачыў Рустам Любаеў.

Зараз у Дзяржаўнай памежнай службе працуюць 4,3 тысячы чалавек.

Мяжа Літвы з Беларуссю з'яўляецца таксама знешняй мяжой Еўрасаюза. З 2021 года літоўскія памежнікі не пусцілі ў краіну 21,5 тысячы мігрантаў з тэрыторыі Беларусі.

Чытайце таксама:

Беларускія памежнікі даставілі на латвійскую мяжу целы мігрантаў, а потым забралі — пагранслужба Латвіі

Лукашэнка пра нелегальных мігрантаў: Мы нікога тут лавіць не будзем

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0