Раман Бандарэнка

Раман Бандарэнка

Да гэтай сумнай даты супольнасць плошчы Перамен хоча змантаваць відэаролік з успамінамі пра Рому. З гэтай нагоды яны звяртаюцца да людзей з наступнымі пытаннямі:

  • Як паўплываў яго ўчынак?
  • Як адбілася смерць Рамана?
  • Што азначае фігура Ромы Бандарэнкі?

Таму ініцыятыва просіць запісаць кароткія відэа і даслаць іх у асабістыя. Затым ролік будзе змантаваны і апублікаваны 12 лістапада.

Патрабаванні да роліка:

  • вертыкальнае відэа
  • на адлегласці выцягнутай рукі (каб чалавек быў добра бачны)
  • дзённы свет ад акна
  • на беларускай ці расійскай мове
  • калі ў тэлефоне ёсць рэжым HD, скарыстайцеся ім
  • адказ на кожнае пытанне не большы за 30 секунд

Можна адказаць на любое пытанне ці на ўсе адразу.

У роліку будзе твар і голас рэспандэнта. Таму калі ёсць засцярога, што гэта небяспечна, калі ласка, лепш не запісваць і не дасылаць відэа.

Дэдлайн збору матэрыялаў — 5 лістапада.

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
9
Абуральна
0