Дзмітрый Мезенцаў

Дзмітрый Мезенцаў

Па словах Мезенцава, у бакоў ёсць рознагалоссе адносна бачання таго, «якой павінна быць сетка вяшчання, які павінен быць масіў трансляванай інфармацыі і праз якія сродкі».

Чыноўнік адзначыў, што «пройдзены пэўны шлях, і ў рамках сумеснай калегіі Мінінфарма Беларусі і Мінлічбы Расіі падрыхтаваная прапанова па стратэгіі развіцця саюзных СМІ».

З ідэяй стварыць медыяхолдынг Саюзнай дзяржавы на пасяджэнні яе Вышэйшай дзяржрады 4 лістапада 2021 года ў Маскве выступіў Аляксандр Лукашэнка. Тады меркавалася, што структура з'явіцца да канца 2022 года, але гэтага не адбылося. Пасля і з беларускага, і з расійскага боку выстаўляліся новыя тэрміны, якія таксама зрываліся. У ліпені 2023 года Міністэрства лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый РФ паведаміла, што медыяхолдынг Саюзнай дзяржавы з'явіцца не раней за 2024 год. 

Чытайце таксама:

Мезенцаў: Ніколі і нікому з тэрыторыі Расіі і Беларусі не гучалі пагрозы

Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Мезенцаў перадаў каледжам «ЛНР» 100 беларускіх ноўтбукаў

«Rutube — мёртванароджанае дзіця». Беларускія прапагандысты раскрытыкавалі расійскіх

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0