Скрын «Гугл-карты»

Скрын «Гугл-карты»

Motolkohelp пісаў, што па звестках мясцовых жыхароў выбухаў было ўжо не менш за тры. Паведамлялася, што ад выбухаў у дамах дрыжаць шыбы. Выбухі чуюць і каля ГЦ «Мома», які знаходзіцца каля станцыі метро «Магілёўская» за 12,5 км ад Калодзішчаў.

У Калодзішчанскім пункце аховы парадку паведамілі, што на палігоне 120-й дывізіі праходзяць вучэнні.

«Яны зранку бахаюць. Няма прычыны для непакою», — сказаў супрацоўнік міліцыі.

Амаль месяц таму, познім вечарам 5 кастрычніка, на чыгуначнай станцыі Азярышча пад Мінскам таксама чулі выбухі. Як паведамляла «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі», выбухнула паміж 4 і 6 каляінамі. Магутнасць выбухоўкі ацэньвалася як даволі высокая, але асабліва сур'ёзных пашкоджанняў інфраструктуры не было. Наступствы не прывялі да затрымкі цягнікоў. Далей былі абвешчаныя ў вышук тры чалавекі: бацька і два сыны. 

Афіцыйнага тлумачэння тады не было. Аляксандр Азараў выказаў версію, што гэта магла быць праверка: КДБ правяраў боегатоўнасць і рэагаванне на надзвычайную сітуацыю МУС і спецслужбаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
6