Пачынаючы з 12:23 жыхары Калодзішчаў перыядычна чуюць моцны грукат ад выбухаў, паведамляе Motolkohelp.

Ёсць звесткі, што на гэты момант выбухаў было ўжо не менш за тры. Мясцовыя жыхары паведамляюць, што ад выбухаў у дамах дрыжаць шыбы. Выбухі чуюць і каля ГЦ «Мома», які знаходзіцца каля станцыі метро «Магілёўская» за 12,5 км ад Калодзішчаў.

Аднак ёсць падставы меркаваць, што выбухі могуць быць звязаныя з вучэннямі на палігоне за могілкамі «Лясныя», зазначае Motokohelp. Менавіта там у канцы жніўня праходзілі заняткі па падрыўной справе, і тады выбухі таксама чулі жыхары прылеглых раёнаў.

Пакуль ніякіх каментароў датычна выбухаў не паступала ні ад Міністэрства абароны, ні ад іншых ведамстваў.

***

5 кастрычніка ў 23:30 на станцыі Азярышча пад Мінскам, як паведамляла «Супольнасць чыгуначнікаў», быў пашкоджаны ўчастак чыгуначнага палатна і ўчастак пераводу стрэлак, якія злучаюць станцыйныя пуці з пагрузачна-разгрузачнымі ў месцы знаходжання грузавых рампаў. Гэтыя інжынерныя збудаванні на названай станцыі перыядычна задзейнічаныя для выканання пагрузачна-разгрузачных аперацый з вайсковай тэхнікай.

Азярышча з'яўляецца асноўнай станцыяй, на якой ажыццяўляецца пагрузка вайсковай тэхнікі ў раёне Мінска.

Побач са станцыяй размешчаны 120-я і 127-я брыгады сувязі, а таксама 56-ты полк сувязі.

Ад станцыі Азярышча ў напрамку Оршы размяшчаюцца станцыі Калодзішчы і Гарадзішча. Да станцыі Гарадзішча прымыкае адгалінаванне на чыгуначную лінію ў вайсковую часць №42776.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0