Так, паводле ўказання Дэпартамента выканання пакаранняў, каб вязні маглі атрымаць ад сваякоў вітаміны і лекі, ім трэба спачатку звярнуцца ў медчастку з пісьмовай заявай. Пры гэтым адзначаецца, што неабходнасць і мэтазгоднасць перадачы вызначаецца лекарам ізалятара, пасля чаго ён выдае дазвол альбо адмаўляе ў ёй, піша «Вясна».

Пасля гэтага вязню трэба даслаць па пошце сваякам заяву з дазволам, а таксама пералік і колькасць неабходных лекаў. Толькі з гэтай заявай родныя змогуць перадаць медыцынскую перадачу. Таксама адзначаецца, што браць лекі з сабой падчас этапу вязню забаронена, а неабходныя лекі будуць яму выдавацца з пісьмовага дазволу лекара.

Адзначым, што праз адсутнасць якаснай медыцынскай дапамогі ў месцах зняволення, гэтыя перадачы для сваякоў — адзіны спосаб дапамагчы блізкаму чалавеку.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4