Сяргей Пісарэнка (злева) і Яўген Нікішын. Фота: maxking.com.ua

Сяргей Пісарэнка (злева) і Яўген Нікішын. Фота: maxking.com.ua

Арганізатар туру — Брэсцкая філармонія — вымушаная перанесці канцэрты з лістапада на сакавік.

Білеты не прадаліся ў большасці запланаваных для туру гарадоў, сярод іх Брэст, Магілёў, Полацк.

Пад пытаннем застаецца выступленне расійскіх комікаў у Мінску. Яно мае адбыцца 1 лістапада. У канцэртнай зале «Мінск» кажуць, што арганізатар пакуль не прыняў канчатковага рашэння, ці варта везці артыстаў у сталіцу.

У Брэсцкай філармоніі аднаму з чытачоў адказалі, што з «артыстамі ўжо дамовіліся аб пераносе туру на сакавік».

«Тур вялікі і позна запусціўся, таму білеты прадаліся кепска…» — прызнаюцца суразмоўцы.

Арганізатары запэўніваюць, што білеты можна здаць ці скарыстаць у сакавіку.

«Уездный город» — адна з самых вядомых расійскіх камандаў вышэйшай лігі КВЗ. У 2003 годзе яна была яе чэмпіёнам.

У 2015-м комікі перабралася ва Украіну. Артысты Сяргей Пісарэнка і Яўген Нікішын былі на баку Украіны пасля анексіі Расіяй Крыма і развязвання вайны на Данбасе, але гэта ім не перашкаджала выступаць на радзіме. Свае канцэрты яны давалі і ва Украіне.

Пісарэнка і Нікішын сталі запрошанымі артыстамі гумарыстычнай канцэртнай праграмы «Дызель-шоу». З 2019-га яны выступалі там на пастаяннай аснове.

Калі пачалася поўнамаштабная вайна, артысты, паколькі былі ва Украіне, запісвалі відэа аб тым, што адбываецца. Пазней Пісарэнка з сям’ёй пераехаў у Эстонію, а адтуль — у Расію. Яго калега Нікішын вярнуўся ў Маскву.

З «Дызель-шоу» іх выключылі, калі яны восенню 2022 года правялі на круізным лайнеры канцэрты для расіян. Пра антываенную пазіцыю комікаў у Расіі не забыліся. Пісарэнку выразалі, напрыклад, з забаўляльнай праграмы на цэнтральным тэлеканале.

Глядзіце таксама:

Комік Танковіч — пра Мукавозчыка, Галыгіна і працу ў NEXTA

У ютубе з'явілася сакавітае шоу пра беларускую мову

Беларуская каманда КВЗ працягвае ездзіць у Маскву. І жартуе пра 80/20, нацыяналізацыю і беларускі ноўтбук

Памёр Сяргей Сівоха — адзін з самых пазнавальных КВЗ-шнікаў

Клас
48
Панылы сорам
39
Ха-ха
77
Ого
24
Сумна
58
Абуральна
111

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?