«На жаль, учора мы атрымалі навіну пра тое, што маёй дачкі больш няма ў жывых», — сказала Рыкарда Лук тэлеканалам RTL і NTV.

Афіцыйнага пацвярджэння гібелі дзяўчыны пакуль няма.

Раней паведамлялася, што зніклая ў Ізраілі нямецкая дзяўчына Шані Лук знаходзіцца ў цяжкім стане ў бальніцы ў сектары Газа. 

Шані Лук прыехала на фестываль Nature Party ў Ізраілі, які быў разгромлены палесцінскімі баевікамі раніцай у суботу. На полі знайшлі больш за 260 цел, многія ўдзельнікі фестывалю былі захопленыя ў палон.

Шані трапіла на відэа, якое распаўсюджвалася ў сацсетках: дзяўчына ляжала ў грузавіку распранутая і моцна збітая. 

Маці Шані запісала зварот да тэрарыстаў. Жанчына трымала фатаграфію дачкі на мабільным тэлефоне і гаварыла: «Сёння раніцай маю дачку выкралі разам з групай турыстаў на поўдні Ізраіля. Нам даслалі відэа, на якім я пазнала нашу дачку. Без прытомнасці, у машыне з палесцінцамі, калі яны заязджалі ў сектар Газа. Прашу любой дапамогі, любой інфармацыі».

Да справы падключылася пасольства Нямеччыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
73
Абуральна
23