«Ужо ні для кога не сакрэт, што спробы дэстабілізаваць сітуацыю ў Дагестане і стварыць пратэсны фон, у тым ліку з выкарыстаннем забароненых прыёмаў, звязаных з раздзіманнем міжнацыянальнай варожасці, міжканфесійных праблем, праводзяцца нашымі ворагамі. Ворагамі, праціўнікамі нашай краіны», — заявіў Сяргей Мелікаў, размаўляючы з журналістамі.

Ён дадаў: «Сёння мы атрымалі абсалютна дакладную адкрытую інфармацыю аб тым, што канал «Утро Дагестан» адмініструецца, рэгулюецца з тэрыторыі Украіны здраднікамі, бандэраўцамі, тымі, хто ненавідзіць святыя для нас, традыцыйныя рэчы, якімі мы жывём на працягу многіх гадоў».

У тэлеграм-канале «Утро Дагестан», які запусціў экс-дэпутат Дзярждумы Ілья Панамароў, 28 і 29 кастрычніка пачалі з'яўляцца паведамленні аб «уцекачах з Ізраіля», якія нібыта прыбываюць на Паўночны Каўказ.

На фоне распачатых антысеміцкіх беспарадкаў Панамароў заявіў, што ўжо больш за год не мае дачынення да канала.

Аўтары канала «Утро Дагестан» у ноч на 30 кастрычніка таксама заявілі, што Ілья Панамароў не звязаны з каналам.

Клас
1
Панылы сорам
8
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5