Міністр абароны Рэспублікі Беларусь Віктар Хрэнін у Кітаі. Фота: прэс-служба Мінабароны

Міністр абароны Рэспублікі Беларусь Віктар Хрэнін у Кітаі. Фота: прэс-служба Мінабароны

Бакі абмеркавалі пытанні двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва. Больш канкрэтна пра перамовы і дамоўленасці не паведамляецца. 

Хрэнін адзначыў, што Беларусь высока цэніць тое, што двухбаковыя адносіны дасягнулі «аднаго з самых высокіх узроўняў даверу і надзейнасці». Паводле Хрэніна, у існуючых знешнепалітычных умовах такія адносіны можна ставіць у прыклад іншым.

 

«Нягледзячы на тое, што ўзмацняюцца тэндэнцыі міжнароднай канфрантацыі і санкцыйнага ціску, супрацоўніцтва з Кітаем для Беларусі знаходзіцца на нарастальнай траекторыі развіцця. Дасягнутая высокая ступень давернасці ў нашых узаемаадносінах дазваляе знаходзіць рашэнні ўсіх пытанняў у любых сітуацыях», — сказаў Хрэнін.

Хрэнін таксама заявіў аб развіцці бяспекі з апорай на Еўразію. «У Рэспубліцы Беларусь на фоне дэградацыі еўрапейскай бяспекі, якая працягваецца, усё большае значэнне надаюць развіццю бяспекі з апорай на Еўразію. Гэта можа стаць больш шырокай альтэрнатывай існуючым механізмам падтрымання міру ў многіх рэгіёнах нашай планеты», — сказаў ён.

Міністр абароны Хрэнін паляцеў у Кітай яшчэ 26 кастрычніка. 

У жніўні ў Мінск прылятаў міністр абароны Кітая Лі Шанфу. Лукашэнка нават назваў яго самай медыйнай асобай свету. Таксама кітайскі генерал сустракаўся з міністрам абароны Віктарам Хрэніным. Днямі стала вядома, што Шанфу зняты са сваёй пасады. 

Клас
0
Панылы сорам
8
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1