«Такая папера выдаецца, спіс лекаў, якія дазволена перадаць. Яна некалькі разоў спрабавала даслаць гэты спіс, але ліст не прапускалі. І некалькі тыдняў таму Паліна сама паспрабавала спіс для дазволу даслаць маці лістом. І зрабілі так, што пры ёй гэты ліст проста парэзалі, нібыта там была інфармацыя, якую недазволена было перадаваць.

Як сказалі родныя, Паліна выглядае кепска. У яе вялікія праблемы са здароўем. Яны справакаваныя бесчалавечнымі ўмовамі месцаў яе зняволення, асабліва ў рэчыцкім ІЧУ і рэчыцкай калоніі, дзе на яе ўвесь час ціснуць, зневажаючы яе чалавечую годнасць. Паліна перасцерагаецца, што можа не дацягнуць да вызвалення, таму просіць дэмакратычных лідараў, міжнародную грамадскасць зрабіць усё магчымае для яе вызвалення»,

расказаў радыё «Рацыя» апошнія звесткі пра жонку яе муж Андрэй Шарэнда. 

Брэсцкую актывістку Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі 3 студзеня 2021 года і асудзілі на два з паловай гады калоніі. Але летам 2022 года на волю яна не выйшла. Спачатку ёй далі год па артыкуле 411 (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Сёлета жанчыну зноў не вызвалілі, а далі яшчэ год па тым жа артыкуле.

Чытайце таксама:

«Яна моцна схуднела». Паліне Шарэндзе-Панасюк зноў прынеслі мех з яблыкамі, каб немагчыма было прыняць прадуктовую перадачу

«Змагацца, не пакладаць рук». Паліна Шарэнда-Панасюк скарыстала апошняе слова, каб звярнуцца да людзей

Паліна Шарэнда-Панасюк на судзе заявіла пра збіванні і ціск у калоніі

Клас
5
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
5
Сумна
33
Абуральна
69