Злачынства выклікала шырокі грамадскі рэзананс. Абвінавачваны ў забойстве 23-гадовы Данііл Фамін арыштаваны. Пры гэтым відавочцы казалі, што за бойкай назірала двое паліцэйскіх, якія сядзелі ў службовай машыне ДПС і да апошняга не ўмешваліся.
Выданне E1.ru апублікавала відэазапіс гутаркі, якую падчас бойкі вялі паліцэйскія Генадзь Ізергін і Іван Алейнікаў. Яны амаль пяць хвілін абмяркоўвалі ўдзельнікаў бойкі, перадражнівалі сведак злачынства (якія прасілі патрульных умяшацца) і адпускалі расісцкія каментары. Відэа поўнае нецэнзурных выразаў.
Пад уплывам грамадскага рэзанансу Служба ўласнай бяспекі МУС правяла службовую праверку, па выніках якой інспектараў ДПС вырашылі звольніць «па адмоўных матывах». У дачыненні да Ізергіна і Алейнікава распачалі крымінальную справу паводле артыкула аб злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Ім пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Чытайце таксама:
Навальны адмовіўся выходзіць з камеры, яго пацягнулі да следчага
Кіраўнік «ДНР» узнагародзіў прапагандыста Салаўёва званнем Героя