Толькі сёння Аляксей Іванавіч і Вольга Аляксееўна прыехалі да ЗАГСа на рэтра-матацыкле, паведамляе тэлеканал «Мазыр».

«Шчыра скажу, кахаю яго, як і кахала 50 гадоў таму. Не ведаю, як ён (смяецца). Мару, каб адзначыць 100-годдзе, бо я з доўгажыхароў», — кажа Вольга Аляксееўна. 

Жанчына кажа, што яны пакахалі адно аднаго з першага позірку і пражылі 50 гадоў у міры і згодзе. Выхавалі дастойных сына і дачку, маюць пяць унукаў.

Брыкульскія кажуць, што паклікалі на ўрачыстасць у ЗАГС блізкіх, а потым паедуць у кавярню адзначыць юбілей: «Замочым гэту справу і будзем жыць далей».

Аляксей Іванавіч таксама дзеліцца сакрэтамі такога доўгага жыцця ў шлюбе: «Трэба недзе прамаўчаць, недзе нешта сказаць, каб не моцна заядала. Ідэальных сем'яў не бывае. І добрае было, а кепскае мы стараліся абыходзіць».

Аляксей Іванавіч і Вольга Аляксееўна кажуць, што 50 гадоў таму яны не хваляваліся так, як сёння.

А ўрачыстую цырымонію правялі па ўсіх правілах: са сведкамі і абменам пярсцёнкамі. І напрыканцы быў вясельны танец.

Клас
16
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
6