Сяргей Ботвіч. Фота: сацсеткі

Сяргей Ботвіч. Фота: сацсеткі

Суд Кастрычніцкага раёна Гродна вынес прысуд піцаёла гарадзенскай піцэрыі Сяргею Ботвічу, абвінаваціўшы яго ў масавых беспарадках паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Уладзімір Пазняк, прадстаўніком абвінавачання быў Краўчук, піша «Вясна».

Судовы працэс пачаўся яшчэ 16 мая і доўжыўся да 25 жніўня. Прысуд стаў вядомы толькі зараз.

Ботвіча затрымалі на пачатку студзеня — тады ў праўладных тэлеграм-каналах паведамлялася, што Сяргей нібыта адміністраваў дваровыя чаты, удзельнічаў у пратэсных мітынгах і заклікаў іншых удзельнічаць у іх, а таксама нібыта прымяняць гвалт у дачыненні да міліцыянтаў, даслоўна, «паліць аўтазакі».

Сяргей у судзе сваю віну прызнаў часткова, а вось прадстаўнік лінгвістычнай экспертызы — дацэнтка кафедры рускай філалогіі мясцовага ўніверсітэта патлумачыла суду, што «пакінутыя ім каментары ў сукупнасці з каментарамі, размешчанымі да і пасля складзеных ім тэкставых паведамленняў, падахвочваюць да новых відаў пратэсту, грубага і жорсткага сілавога іх вырашэння».

Суд прызначыў Ботвічу пяць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Чытайце таксама:

Палітзняволеная Аксана Аляксеева выйшла на волю

У Брэсце затрымалі караціста, нібыта за здымкі вайсковай тэхнікі

Супраць двух братоў распачалі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі. Адзін з іх буйны бізнэсоўца

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
30