Нечакана сумны працяг атрымала гісторыя дымчатай коткі, якая ў пачатку жніўня ў Маладзечне ў двары дома Усходняга мікрараёна цярпліва чакала гаспадыню. Зараз Вольга са слязамі на вачах вымушана з ёй расстацца, піша Kraj.by.

Котку ў канцы ліпеня заўважылі ў двары жыхары пяціпавярховіка №140 на Вялікім Гасцінцы. Некалькі дзён і начэй запар вусатая прыгажуня ў траве пад кустом цярпліва кагосьці чакала. Жыхары дома нават пачалі шукаць ёй новых гаспадароў.

Фота: Kraj.by

Фота: Kraj.by

На той момант гісторыя скончылася шчасліва. Высветлілася, што гаспадыня коткі Вольга працуе ў Мінску пазменна — два дні праз два. У чарговы ад'езд гаспадыні на працу Бася проста збегла ад яе.

«Я не магу выкінуць Басю на вуліцу ці аддаць першаму сустрэчнаму»

У сераду Вольга патэлефанавала журналістам з бальніцы і папрасіла аб дапамозе. Медыцынскі агляд паказаў, што Вольга ў сілу зменаў стану здароўя больш не можа жыць у адным памяшканні з жывёламі. Калі працягваць пражываць разам з Басяй, у жанчыны будзе развівацца алергічная рэакцыя.

— На жаль, такі вердыкт доктара, — кажа Вольга. — Дактары забаранілі мне трымаць котку. Вядома ж, я не магу яе проста выкінуць на вуліцу. Але і аддаць першаму сустрэчнаму, абы збыць з рук, я таксама не гатовая. Усё ж такі пяць гадоў разам пражылі. А цяпер жа хапае дрэнных людзей і нават жывадзёраў. Хацелася б знайсці новых гаспадароў, якія палюбяць Басю і будуць пра яе клапаціцца. Я падумала, што дзякуючы журналістам мы зможам знайсці такіх людзей, якім не пабаімся яе даверыць і будзем спакойнымі за далейшы лёс Басі. Яна, дарэчы, нядаўна зноў нахуліганіла, збегла з кватэры, мы яе знайшлі праз пяць дзён. Падабрала жанчына ў нашым мікрараёне, праз два дамы, але ў яе свой кот, таму і яна не можа забраць Басю.

Фота: Kraj.by

Фота: Kraj.by

Зараз котка часова жыве ў Насці, дачкі Вольгі, і забаўляецца з Росцікам, маленькім сынам Насці.

— Бася ладзіць з дзецьмі, калі, вядома, яны не цягаюць яе за хвост і вусы, інакш альбо падрапае, альбо ўцячэ пад найбліжэйшую канапу. Росцік пра гэта ўжо ведае, — усміхаецца Насця.

— Немагчыма перадаць, як нам шкада расставацца з Басяй, але і я не магу пакінуць яе ў сябе. Гэта жыллё мы здымаем, а гаспадыня кватэры супраць жывёл. Маміна сястра жыве ў Лебедзеве (мястэчка пад Маладзечнам), але ў яе сваіх шэсць ці сем котак. У мамінай пляменніцы сабака. І там ніяк. Не ўжывуцца. Мой дзядуля ўжо старэнькі, не зможа яе трымаць. У майго брата два месяцы таму нарадзілася дачка, ды і яго сям'я жыве на здымнай кватэры. Як бачыце, мы перабралі ўсе варыянты і не знайшлі ніякай магчымасці аддаць котку сваякам. Выйсце адно — шукаць новых гаспадароў, але абавязкова такіх, якія палюбяць Басю і будуць пра яе клапаціцца.

Фота: Kraj.by

Фота: Kraj.by

Насця адзначае, што ў ежы Бася непераборлівая. Толькі рыбы не любіць. Любімы ласунак — сырое курынае мяса. Есць вадкія каціныя кармы. З задавальненнем есць сухі корм «Дарлінг».

Захоча піць, а ў паілцы вады не будзе, без праблем забярэцца на кухні да вадаправоднага крана і пачне яго аблізваць. Бася ласкавая, гуллівая, але за жывот яе лепш не чапаць. Самая цікавая асаблівасць — яна па-чалавечаму храпе ў сне.

Фота: Kraj.by

Фота: Kraj.by

— Бася стэрылізаваная. На вуліцу будзе рвацца, калі пачне падазраваць, што вы збіраецеся надоўга пакінуць яе адну, і ёй прыйдзецца сумаваць, — звяртае ўвагу Насця. — Мама з'язджала на двое сутак у Мінск на працу, і Бася, адчуваючы гэта, хацела ўцячы. Цярпець не можа адзіноты. Мы з Росцікам пастаянна дома — і ў яе нават думка пра ўцёкі не ўзнікае. Толькі на балкон можа выйсці, дый то ненадоўга. Што тычыцца выдаткаў на яе ўтрыманне, то мы іх проста не заўважаем. Спецыяльнага артыкула выдаткаў на котку ў бюджэце няма. Захапіць ёй у краме паесці — гэта як хлеба ці малака купіць.

Добрым людзям, якія забяруць Басю і будуць пра яе клапаціцца, Насця падорыць новы латок, пераноску і ляжанку.

Вольга, Насця, Росцік і Бася. Фота: Kraj.by

Вольга, Насця, Росцік і Бася. Фота: Kraj.by

Калі вы хочаце забраць Басю да сябе, патэлефануеце Анастасіі па тэлефоне: 8 (029) 584-02-74. Або набярыце нумар Вольгі: 8 (029) 872-04-81.

Чытайце таксама:

У Брытаніі знайшлі котку з двума насамі

У вёсцы пад Гроднам знайшлі зялёнае кацяня. І гэта яго натуральны колер

«Трэцяй зімы Бім можа не перанесці». Пад Маладзечнам сабака-ахоўнік другі год жыве на ланцугу

Клас
20
Панылы сорам
7
Ха-ха
4
Ого
4
Сумна
32
Абуральна
18