Расійскія СМІ паведамляюць, што Разцова памерла ў рэанімацыі. Канкрэтныя прычыны, чаму яна туды трапіла, пакуль не называюцца. Вядома, аднак, што ў сакавіку ў яе быў сардэчны прыступ.

Анфіса Разцова — адзіная спартсменка, якая выйграла алімпійскае золата і ў біятлоне, і ў лыжах. Да 2018 года яна была адзінай спартсменкай з залатымі медалямі гульняў у двух зімовых відах, пакуль чэшка Эстэр Ледэцка не перамагла на Алімпіядзе ў паўднёвакарэйскім Пхёнчхане ў гарналыжным спорце і сноўбордзе.

Залаты медаль у лыжных гонках Анфіса Разцова заваявала на Зімовай Алімпіядзе 1988 года ў канадскім Калгары ў складзе эстафетнай каманды СССР. Пасля таго яна змяніла спецыялізацыю, дадаўшы да лыжаў вінтоўку і перайшоўшы ў біятлон. Як былая прафесійная лыжніца, яна адзначалася вельмі хуткім праходжаннем дыстанцыі, у гэтым ёй не было роўных. У той жа час слабым месцам спартсменкі была вельмі нестабільная стральба, промахаў яна рабіла вельмі шмат. Але калі ўдавалася абысціся толькі некалькімі — то перамога была практычна гарантаваная.

Так адбылося на дзвюх Алімпіядах: у 1992 годзе ў французскім Альбервілі, дзе Разцова перамагла ў спрынтарскай індывідуальнай гонцы, выступаючы за Аб'яднаную каманду былых рэспублік СССР, і ў 1994-м у нарвежскім Лілехамеры, дзе яна вырвала перамогу для зборнай Расіі на апошнім этапе драматычнай эстафетнай гонкі. Праўда, апошняму вельмі дапамог правал на тым жа апошнім этапе прадстаўніцы каманды Германіі Анцье Мізерскі, якая з-за промахаў пабегла ажно шэсць штрафных кругоў і тым самым пазбавіла сваю каманду ўжо, здавалася б, гарантаваных залатых медалёў.

Чытайце таксама:

Памерла Луіза Глюк — лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2020 года

Памерла 104-гадовая жанчына, што на мінулым тыдні скокнула з парашутам з вышыні 4000 метраў

Памерла Міраслава Русак

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
14
Абуральна
2