Азат Хамаеў. Скрыншот з відэа

Азат Хамаеў. Скрыншот з відэа

«У якім прававым полі мы жывем? Кіраўнік суб'екта Расійскай Федэрацыі за збіццё чалавека прысвойвае званне героя свайму сыну. Далей, развіваючы сваю ідэю, кажа, што ён — герой усіх мусульман. Хто можа адказаць?» — спытаў Хамаеў.

Ніхто з іншых дэпутатаў нічога адказаць не асмеліўся, а сам Хамаеў таксама змяніў тэму. Але далей гісторыя набыла працяг.

У той жа вечар кіраўнік Татарстана Рустам Мініханаў назваў выказванне дэпутата ягоным асабістым меркаваннем, якое «не мае ніякага дачынення да пазіцыі мусульман рэспублікі», а

неўзабаве СМІ распаўсюдзілі заяву Хамаева, у якой ён папрасіў прабачэння за сваё «эмацыйнае выказванне, якое можа нашкодзіць узаемаадносінам паміж брацкімі народамі».

20 кастрычніка відэа выступу Хамаева было выдалена з афіцыйных акаўнтаў Дзяржсавета Татарстана ва «ВКонтакте», Rutube і «Аднакласніках». 

Чытайце таксама:

«Ты будзеш мне міла ўсміхацца». Сын Кадырава, які моцна збіў чалавека ў СІЗА, адказаў на крытыку ў свой адрас

Кадыраў прыгразіў Сабчак, каб «не чапала» яго сям'ю, і патлумачыў выхадку свайго сына ў СІЗА

«Пабіў і правільна зрабіў». Рамзан Кадыраў апублікаваў ролік, у якім ягоны сын жорстка збівае чалавека

Клас
2
Панылы сорам
44
Ха-ха
40
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
5