Вадзім Кашкур. Фота: ягоная старонка «УКантакце»

Вадзім Кашкур. Фота: ягоная старонка «УКантакце»

Вадзіму Кашкуру 39 гадоў. Ён з Магілёва. У 2007-м скончыў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт Куляшова па спецыяльнасці «Правазнаўства», а пасля завочна скончыў магістратуру. Любіць футбол.

Працаваў на некалькіх заводах, у МНС, нейкі час быў юрысконсультам. Цяпер працуе ў Магілёўскім дзяржаўным машынабудаўнічым каледжы.

Затрымалі яго за тое, што ў 2021-м ён паўдзельнічаў у #MARATHONFORFREEDOM, які ладзіў Беларускі фонд спартовай салідарнасці ў падтрымку палітвязняў. Мужчына праехаў 23.34 кіламетра на ровары. Ён пісаў пра марафон і свой удзел у ім з уласнай старонкі ў інстаграме.

Клас
3
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
12