Патрыярх Кірыл. Фота: Yegor Aleyev / TASS Host Photo Agency Pool Photo via AP

Патрыярх Кірыл. Фота: Yegor Aleyev / TASS Host Photo Agency Pool Photo via AP

«Радый Іванавіч — гэта, я б смела сказаў, вялікі рускі навуковец. Ён узначальвае ядзерны цэнтр, той самы, які быў створаны Курчатавым. Калі б не праца Курчатава, Радыя Іванавіча, іх калег, сабратаў, то цяжка сказаць, ці існавала б наша краіна. Яны стварылі зброю пад апекай прападобнага Серафіма Сароўскага, бо па Божай волі гэта зброя стваралася ў манастыры прападобнага Серафіма. Дзякуючы гэтай сіле, Расія засталася незалежнай, свабоднай, і, вядома, мы павінны ўсе захоўваць у нашых сэрцах і ў памяці гэты выдатны подзвіг нашых навукоўцаў, якія практычна выратавалі краіну», — сказаў кіраўнік РПЦ.

Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага, заснаваны ў снежні 1978 года, мае тры ступені. Першай ступенню ўзнагароджваюцца кіраўнікі памесных цэркваў, кіраўнікі міжнародных рэлігійных арганізацый і іншаслаўных цэркваў, прадстаўнікі органаў улады РФ.

Радый Ількаеў (нар. у 1938 годзе) — спецыяліст у галіне тэарэтычнай і эксперыментальнай ядзернай фізікі, аўтар і суаўтар звыш 600 навуковых прац па абароннай тэматыцы, адзін з распрацоўшчыкаў тэрмаядзерных зарадаў і мер павышэння бяспекі ядзернай зброі.

Клас
1
Панылы сорам
8
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4