Руслан Лісаковіч. Фота: ФК «Дынама» (Махачкала)

Руслан Лісаковіч. Фота: ФК «Дынама» (Махачкала)

Як напісаў журналіст і інсайдар Улад Татур, пасля паразы гулец беларускай зборнай Руслан Лісаковіч парушыў рэжым і ўлез у бойку. Па звестках Татура, усё скончылася не вельмі добра, і беларус трапіў у бальніцу.

Па некаторых звестках, Лісаковіч апынуўся не проста ў бальніцы, а ў рэанімацыі.

Журналіст пасля дадаў, што Лісаковіч у выніку канфлікту атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні і па-ранейшаму знаходзіцца пад кантролем медыкаў у Партугаліі. З гульцом знаходзіцца кіраўнік дэлегацыі Дзмітрый Касянок. 

«Рэжым парушыў не толькі Лісаковіч. Вось такая ў нас моладзевая зборная», — наракае Татур.

На наступны матч супраць Харватыі Лісаковіч у заяўку каманды не трапіў.

Жонка футбаліста Ксенія абвяргае інфармацыю пра бойку і шпіталізацыю.

«Гэта ўсё няпраўда, і я шчыра не разумею, каму не дагадзіў Руслан, каб пісаць навіны ўзроўню жоўтай прэсы. З Лісам усё добра», — цытуе Ксенію «Трыбуна».

Руслану Лісаковічу 21 год, ён гуляе за «Дынама» з Махачкалы (другі расійскі дывізіён). Ён лічыцца адным з найбольш таленавітых маладых гульцоў Беларусі. Дэбютаваў за нацыянальную зборную раней за моладзевую. Ягоныя старэйшыя браты Віталь і Дзмітрый таксама футбалісты.

Чытайце таксама:

Англійскі футбольны клуб зняў моцны ролік пра ментальнае здароўе

Беларусам з «чорнага спіса» не дазволілі згуляць за расійскі «Урал» у Барысаве — Трыбуна

Зборная Беларусі сенсацыйна згуляла ўнічыю са Швейцарыяй

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
3