Дзяніс Хахлоў

Дзяніс Хахлоў

Мужчына жыў у Расіі з лютага 2023 года, куды з'ехаў ад пераследу ў Беларусі. З Расіі ён збіраўся пераехаць у Грузію, але 11 чэрвеня быў затрыманы ў Кабардзіна-Балкарыі праз тое, што знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку на запыт Беларусі.

На час праверкі яго змясцілі ў ІЧУ, аднак пракуратура прыйшла да высновы, што ягоныя дзеянні не лічацца злачынствам на тэрыторыі Расіі.

Але мужчыну не вызвалілі і склалі адміністрацыйны пратакол за перавышэнне тэрміну знаходжання ў Расіі без рэгістрацыі. Суд прызначыў яму адміністрацыйнае выдварэнне ў Беларусь.

Стала вядома, што 26 кастрычніка ў Шклове Дзяніса Хахлова пачнуць судзіць за ўдзел у акцыях пратэсту (арт. 342 КК). Справу будзе разглядаць суддзя Аляксандр Тараканаў. 

Падтрымайце мужчыну грашовымі пераводамі і пасылкамі: Турма № 4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А.

Чытайце таксама:

Двух жыхароў Докшыцкага раёна асудзілі за здымкі ў «Аднакласніках»

«Была маленькая, а цяпер зусім схуднела». Адвакатку Юргілевіч і журналіста Паўла Мажэйку адпраўляюць «на этап»

У Нароўлі завялі крымінальную справу супраць жыхаркі Гомеля

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
9