Mak.bу перайшоў на новую ўпакоўку, заўважыў Koko.by.

Дызайн распрацавала беларускае брэндынгавае агенцтва Fabula Branding, кардон пастаўляе Добрушская папяровая фабрыка «Герой працы».

Вытворчасць упакоўкі ўзялі на сябе друкарня «Друк сэрвіс» і вытворца «Суперпак Компані».

«Сёння новая ўпакоўка цалкам прадстаўлена ў пяці рэстаранах і паступова з'явіцца ва ўсіх», — піша Кoko.by.

Пра тое, што сусветны брэнд фаст-фуду «Макдональдс» пакіне беларускі рынак, стала вядома ў лістападзе 2022 года. Але гісторыя з адыходам кампаніі ў выніку аказалася даволі заблытанай. Спачатку заяўлялася, што на месцы рэстаранаў сеткі ў Беларусі павінен быў адкрыцца расійскі брэнд «Вкусно — и точка», але гэтага не адбылося. Шыльды на рэстаранах спачатку замянілі на «Мы адкрыліся», а пасля сетка стала называцца Mak.by.

Раней сетка рэстаранаў «Макдональдс» у Беларусі працавала па франшызе і на 90% належала казахстанскаму бізнэсмену Кайрату Баранбаеву. Цяпер Казахстан амерыканская сетка таксама пакінула, пра гэта стала вядома ў студзені 2023 года.

Клас
4
Панылы сорам
5
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2