Фота з сайта: football.by

Фота з сайта: football.by

Зборная Беларусі згуляла ўнічыю з камандай Румыніі ў матчы адбору да чэмпіянату Еўропы па футболе. Гульня завяршылася нулявой нічыёй.

Матч прайшоў у Будапешце пры пустых трыбунах стадыёна, які лічыцца для Беларусі хатнім.

У канцы матча беларусы не толькі выстаялі, але і мелі некалькі неблагіх момантаў.

Косава сёння ў гасцях разграміла Андору — 3:0.

Матч Ізраіль — Швейцарыя перанесены на лістапад з-за складанай палітычнай сітуацыі. Як і перанесены матч Косава — Ізраіль, які меўся прайсці 15 кастрычніка ў Прышціне. Зборнай Ізраіля забаронена пакідаць краіну.

Пасля 7 тураў: Швейцарыя — 14 (6 матчаў), Румынія — 13, Ізраіль — 11 (6 гульняў), Косава — 7, Беларусь — 5, Андора — 2.

У нядзелю беларусы згуляюць у гасцях супраць Швейцарыі (19:00). У першым туры, на Дзень волі, беларусы ў Вайводзіне разгромна прайгралі 0:5.

У сярэдзіне лістапада ў беларусаў застануцца матчы супраць Андоры і Косава. 

На Еўра-2024 выходзяць дзве найлепшыя каманды з групы.

Беларусы, як вядома, ніколі ў фінальных стадыях чэмпіянатаў свету ці Еўропы не ўдзельнічалі.

Чытайце таксама:

Чэмпіянат Еўропы па футболе — 2032 пройдзе ў Італіі і Турцыі

Эдэн Азар скончыў кар'еру ў 32 гады

Уэйн Руні ўзначаліў клуб, за які калісьці гуляў Аляксандр Глеб

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
11
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
5