Неглюбскія ручнікі. Фота: snop.by

Неглюбскія ручнікі. Фота: snop.by

«Сёлета мы ўнеслі ў ЮНЕСКА яшчэ дзве намінацыі —«Беларуская неглюбская тэкстыльная традыцыя ў Гомельскай вобласці» і «Беларускае мастацтва выцінанкі», — сказаў ён.

Беларуская неглюбская тэкстыльная традыцыя захоўваецца ў аграгарадку Неглюбка (Веткаўскі раён Гомельскай вобласці). Яна ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. А мастацтвам выцінанкі, то-бок выразання з паперы, паводле звестак Мінкульта, валодаюць цяпер каля 300 чалавек у 48 рэгіёнах Беларусі, з якіх 11 носяць званне «народнага майстра».

Акрамя таго, у Міністэрства культуры ёсць планы прапанаваць у наступным годзе для ўключэння ў спіс ЮНЕСКА культуру беларускай дуды:

«Дуда ў нас прадстаўлена не так шырока, як хацелася б, — каля 30 прафесіяналаў і каля 100 аматараў. Аднак гэта з’ява сёння існуе на тэрыторыі чатырох абласцей — Віцебскай, Брэсцкай, Магілёўскай, Мінскай, а таксама ў Мінску».

У спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА цяпер уключаныя пяць беларускіх элементаў: саломапляценне, лясное бортніцтва (культура пчалярства на прыкладзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобрасці), «Юр’еўскі карагод» у вёсцы Пагост, Будслаўскі фэст, «Калядныя цары» ў вёсцы Семежава.

Чытайце таксама:

Што паглядзець. Музей-скансэн у вёсцы Азярцо — сельская атмасфера канца XIX стагоддзя пад Мінскам

Мёд, балоты і дубы. Дзе і як адпачыць на Палессі восенню?

Лукашыстаў занепакоіла знішчэнне спадчыны. Але ёсць нюанс

У спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ўключылі латвійскую Кулдыгу. Гэта дае надзею беларускім гарадам

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1