Фота чытачоў з «Люстэрка»

Фота чытачоў з «Люстэрка»

У чат супрацоўнікаў аўтапарка фатаграфіі мужчын даслалі з подпісам: «Высвятляецца месцазнаходжанне пазначаных асоб» і з просьбай тэлефанаваць на нумар 112. З якой мэтай мужчын шукаюць, супрацоўнікам аўтапарка не патлумачылі.

«У мінулы раз, пасля выбуху самалёта [у Мачулішчах], было тое ж самае», — дадаў чытач.

У 17.15 гэта ж аб'ява з'явілася ў тэлеграм-канале «Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі». Аўтары просяць тых, хто раптам убачыць гэтых людзей, «неадкладна звязацца па тэлефоне 102 або паведаміць намесніку начальніка аддзялення чыгункі Прусу Міхаілу Юльевічу».

Тэлеграм-канал «МатолькаПамажы» са спасылкай на свае крыніцы піша, што «з самай раніцы абвешчаныя ў вышук па ўсёй краіне некалькі мужчын, якія могуць быць датычныя да выбуху на станцыі Азярышча». Таксама пацвярджае гэта і прадстаўнік Bypol Аляксандр Азараў.

Belpol са спасылкай на крыніцы ўнутры краіны паведамляе, што сёння ўначы сілавікі будуць узмоцнена ахоўваць чыгунку. Па словах прадстаўніка арганізацыі Мацвея Купрэйчыка, супрацоўнікі міліцыі ўсіх падраздзяленняў выходзяць дзяжурыць з аўтаматамі. 

Чытайце таксама:

На станцыі Азярышча падарвалі пуці — Супольнасць чыгуначнікаў

Ноччу ў раёне Калодзішчаў адбыўся выбух — Motolkohelp

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
15
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
15