Фота: «Украінская праўда»

Фота: «Украінская праўда»

Вядома, што Андрэй Козыр загінуў у ходзе баявых дзеянняў у пачатку расійскага ўварвання. Дзяніс Козыр працягваў служыць, аднак у выніку звольніўся з войска па стане здароўя, ажаніўся і вырашыў перапахаваць бацьку, нагадвае Бі-бі-сі.

На памінках сабраліся каля 60 чалавек, з іх 52 лічацца загінулымі. Сярод іх Дзяніс Козыр, яго жонка, бабуля і маці жонкі.

Журналісты агенцтва Reuters, якія прыехалі ў Гразу, пагаварылі з далёкім сваяком Козыраў, якія страцілі ў выніку трапляння ракеты дачку і зяця.

«Было б лепш, калі б я памёр», — сказаў Валерый Козыр, выціраючы слёзы. Цяпер яму трэба будзе клапаціцца пра трох унукаў. Ён сказаў Reuters, што не быў на памінках, бо павінен быў працаваць у начную змену.

Паводле яго, загінула ледзь не палова жыхароў вёскі, некаторыя — цэлымі сем'ямі. «Цяпер мне давядзецца выкрасліць палову тэлефоннай кнігі», — сказаў ён.

«Мой брат памёр, мая нявестка памерла, мая маці памерла. Нават не ведаю, што сказаць, столькі людзей, якіх я ведаў, памерлі.

Можна сказаць, што палова вёскі была знішчана адным ударам», — кажа Бі-Бі-Сі яшчэ адзін мясцовы жыхар Аляксандр Мухаваты.

«Яны [ратавальнікі] знайшлі майго зяця, але не [знайшлі] маю дачку і маці майго зяця. Мы пачулі выбухі і прыйшлі сюды. Прыйшоў мой унук і сказаў, што тут нікога жывога няма», — распавяла Таццяна Лукашова.

Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека накіравала спецыяльную групу ў сяло Граза, каб сабраць інфармацыю аб ракетным удары, выказаўшы здагадку, што яго ажыццявіла Расія. У Крамлі заявілі, што расійскія вайскоўцы не наносяць удараў па цывільных цэлях.

Чытайце таксама:

Падчас удару па кавярні ў Купянскім раёне Украіны загінулі сын і ўдава вайскоўца, памінкі па якім ладзілі

У момант удару па кавярні ў Харкаўскай вобласці там праходзілі памінкі — МУС Украіны

Удар ракеты па кавярні і краме на Харкаўшчыне: 51 загінулы

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
30
Абуральна
16